о́сь

часціца

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ось в разн. знач. вось, род. во́сі ж.;

пере́дняя ось пярэ́дняя вось;

ось враще́ния вось вярчэ́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ось

Том: 23, старонка: 9.

img/23/23-009_0041_Ось.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

папазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Збіраць доўга, неаднаразова; сабраць многа чаго‑н. [Костусь:] — Паедзем, татачка, у Парэчча! Ось там грыбоў папазбіраю! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Страляць многа, неаднаразова; пастраляць, настраляць многа каго‑, чаго‑н. [Міхал:] — Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва Ды хоць у смак папастраляем І ўсіх глушцоў паразганяем! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́жар, ‑а, м.

Разм. груб. Пражэрлівы, прагны да яды чалавек. [Касперыч] варушыў сківіцамі, як жорнамі, малоў сала і хлеб, а потым, таксама па-воўчы, глытаў іх. І вочы яго блішчалі, як у воўка.. — Ось прожар, дык прожар! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бранік, ‑а, м.

Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГУА́Ш (франц. gouache ад італьян. guazzo вадзяная фарба),

фарба з тонка расцёртых пігментаў і водна-клеявых сувязных з дамешкай бяліл, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Ужываецца для жывапісу па паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку. Узнікла як разнавіднасць акварэлі, адрозніваецца ад яе гушчынёй, непразрыстасцю, матавасцю тонаў, часта спалучаецца з ёю. Была вядома ў Стараж. Егіпце. Шырока выкарыстоўвалася ў сярэднія вякі ў кніжнай мініяцюры, з часоў Адраджэння — для эскізаў, кардонаў фрэсак, партрэтных мініяцюр. Адзін з асн. матэрыялаў плаката, кніжнай графікі, дэкарацый, афарміцельскіх работ. У тэхніцы гуашы працавалі мастакі: А.​Тычына, І.​Ахрэмчык, Л.​Лейтман, М.​Тарасікаў, І.​Немагай, М.​Селяшчук, А.Л ось, У.​Шапялевіч і інш.

У.​І.​Рынкевіч.

Да арт. Гуаш. А.​Звераў. Аўтапартрэт. 1954.
Да арт. Гуаш. У.​Шапялевіч. Сіні вечар. 1995.

т. 5, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

распява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да распець.

2. Спяваць гучна, весела. — Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі. Русак. Ля ракі распяваў салоўка. Сіняўскі.

3. Вымаўляць нараспеў. — Ну што ось гэта вы, хлопцы? — распяваючы кожнае слова, працягнуў .. [Сямён]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вось1 (БРС, Нас., Гарэц., Касп., Бяльк., КЭС, КТС). Рус. ось, укр. вісь, род. скл. воси, ст.-рус., ц.-слав. ось, балг. ос, серб.-харв. о̑с, славен. ȏs, род. скл. osȋ, чэш., славац. os, польск. , в.-луж. wóska, н.-луж. wós, палаб. vüs. Генетычна тоеснымі да славянскіх форм з’яўляюцца літ. ašìs ’вось’, лат. ass, ст.-прус. assis, ст.-інд. ákṣaḥ м. р., авест. aša‑, лац. axis, ірл. aiss ’павозка’, грэч. ἄξων ’вось’, ст.-в.-ням. ahsa ж. р. ’вось’ (Траўтман, 14 і наст.; Праабражэнскі, 1, 667; Фасмер, 3, 168; Майргофер, 1, 16).

Вось2 выкл. (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., КЭС, Шат.), вося (Нас.). Рус. восе, ст.-рус. восе ’тс’. З во (гл.) і се ’вось, гэта’ (Фасмер, 1, 356). Сюды ж і вось ’потым’ (Жд., 1); параўн. рус. во́сеть ’нядаўна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)