ні́т

‘металічны стрыжань’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ні́т ні́ты
Р. ні́та ні́таў
Д. ні́ту ні́там
В. ні́т ні́ты
Т. ні́там ні́тамі
М. ні́це ні́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ні́т

‘злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ні́т ніты́
Р. ніта́ ніто́ў
Д. ніту́ ніта́м
В. ні́т ніты́
Т. ніто́м ніта́мі
М. ніце́ ніта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ніт¹, ніта, мн. ніты, -аў, м.

Металічны стрыжань, які мае на адным канцы галоўку, а на другім — разьбу, на якую накручваецца гайка; болт (спец., уст.).

|| прым. ні́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніт², ніта́, мн. ніты́, -о́ў, м. (спец.).

1. Злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы.

Укідаць аснову ў ніты.

2. Спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне.

Абрус у шаснаццаць нітоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ніт I (род. ні́та) м., тех., уст. болт;

узя́ць на ніты́ — скрепи́ть болта́ми

ніт II (род. ніта́) м., см. ніты́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ніт ​1, ‑а; мн. ніты́, ‑о́ў; м.

Металічны стрыжань, які мае на адным канцы галоўку, а на другім — разьбу, на якую накручваецца гайка; болт.

ніт ​2, ‑а́; мн. ніты́, ‑о́ў; м.

1. Злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы. Укідаць аснову ў ніты.

2. Спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне. А пасадзі .. [Алёну] за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніт​1

(польск. nit, ад ням. Niete)

металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы і разьбой на другім, на якую накручваецца гайка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ніт​2

(ад лац. nitere = блішчаць)

адзінка яркасці паверхні, якая свеціцца, роўная яркасці паверхні ў 1 м​2 у перпендыкулярным да яе напрамку пры сіле святла ў 1 кандэлу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ніт 1, звычайна ў мн. ніты́, нітэ́ ’ніцяныя петлі ў ткацкім станку для падымання нітак асновы’ (Нас., Касп., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк., Бяльк.; мсцісл., Жыв. сл.; браг., Нар. сл.; Дразд.; полац., Хрэст. дыял.; Уладз., Грыг., Гарэц.; Воўк-Лев., Татарк.; Маш.), нитык ’тс’ (драг., Жыв. сл.), укр. нити́ ’тс’, рус. нит, ниты́, нито ’тс’, польск. nit, nica ’тс’, серб.-харв. ни̏ти ’тс’, балг. дыял. ни́ти ’тс’. Прасл. *nitъ, роднаснае літ. nýtis, nýtys ’тс’, лат. nītes, nītis ’тс’, звязанае з *nitь (гл. нітка). Параўн. нічальніцы.

Ніт 2, мн. ніты́ ’заклёпка’ (Нас., Бяльк.). Запазычанне праз польск. nit ’тс’ з ням. Niet ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упо́рны, -ая, -ае.

Які служыць, прызначаны для ўпору.

У. ніт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)