нідэрла́ндскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нідэрла́ндскі нідэрла́ндская нідэрла́ндскае нідэрла́ндскія
Р. нідэрла́ндскага нідэрла́ндскай
нідэрла́ндскае
нідэрла́ндскага нідэрла́ндскіх
Д. нідэрла́ндскаму нідэрла́ндскай нідэрла́ндскаму нідэрла́ндскім
В. нідэрла́ндскі (неадуш.)
нідэрла́ндскага (адуш.)
нідэрла́ндскую нідэрла́ндскае нідэрла́ндскія (неадуш.)
нідэрла́ндскіх (адуш.)
Т. нідэрла́ндскім нідэрла́ндскай
нідэрла́ндскаю
нідэрла́ндскім нідэрла́ндскімі
М. нідэрла́ндскім нідэрла́ндскай нідэрла́ндскім нідэрла́ндскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нідэрла́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нідэрландцаў, да Нідэрландаў. Нідэрландскае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нідэрла́ндскі níederländisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нидерла́ндский нідэрла́ндскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

níederländisch a нідэрла́ндскі, гала́ндскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Dutch​2 [dʌtʃ] adj. гала́ндскі, нідэрла́ндскі

♦

go Dutch (with smb.) плаці́ць ко́жнаму за сябе́ (у кафэ, рэстаране); рабі́ць скла́дчыну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МА́НДЭР (Mander) Карэл ван (май 1548, Мёлебеке, каля г. Кортрэйк, Бельгія — 2.9.1606),

нідэрландскі пісьменнік, жывапісец, гісторык і тэарэтык мастацтва. У 1573—77 жыў у Рыме. З 1583 у Харлеме, дзе заснаваў (разам з Х.​Голцыусам і Карнелісам ван Харлемам) першую ў Нідэрландах маст. «акадэмію», потым у Амстэрдаме. Аўтар маралітэ на біблейскія тэмы, зб. вершаў «Свяшчэнныя песенькі» (1595), «Залатая арфа, або Ігра на струнах сэрца» (1599), «Нідэрландскі Гелікон» (1610), збор жыццеапісанняў нідэрл. і ням. мастакоў 15—16 ст. «Кніга пра мастакоў» (1603—04) — аднаго з найб. літ. помнікаў нідэрл. гуманізму. Як тэарэтык і жывапісец-практык (міфал. і жанравыя кампазіцыі) прымыкаў да маньерызму.

т. 10, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕ́ЙБРАНДС (Sijbrands) Тон (н. 15.12.1949, Нідэрланды),

нідэрландскі спартсмен (стаклетачныя шашкі). Міжнар. гросмайстар (1963). Чэмпіён свету (1972, 1973, у складзе каманды 1978), Еўропы (1967, 1968, 1969, 1971). Распрацаваў тэорыю «тэмпаў» у шашачнай стратэгіі. Аўтар кніг па шашках.

П.​А.​Шацаў.

т. 14, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРЭ́НІУС (Varenius) Бернхардус [сапр. Варэн

(Varen) Бернхард; 1621 або 1622, г. Гановер, Германія — 1650 або 1651),

нідэрландскі географ. Аўтар «Усеагульнай геаграфіі» (Амстэрдам, 1650; пер. на рус. мову, 1718), у якой з сістэмы ведаў аб Зямлі ўпершыню вылучыў агульную і рэгіянальную геаграфію.

т. 4, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМПЕ́Н (Campin) Робер (1378 або 1379, Валансьен, Нідэрланды — 26.4.1444),

нідэрландскі жывапісец. З 1406 вядомы як мастак і грамадскі дзеяч у Турне. Узначальваў майстэрню, дзе было шмат вучняў, у т. л. Рагір ван дэр Вейдэн. Творчасць К. атаясамліваюць з работамі Флемальскага майстра.

Р.Кампен. Раство. Каля 1425.

т. 7, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)