Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Нівянік 7/496
- » - звычайны 7/496 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЯ́НІК (Leucanthemum),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від Н. звычайны, або папоўнік (L. vulgare, нар. назвы белая ляхаўка, лугавы рамонак, румянак лясны, пастрэл). Трапляецца каля дарог, на лугах, у хмызняку. Мае шмат садовых форм і сартоў пад агульнай назвай садовы рамонак. Разам з Н. найвялікшым (L. maximum) культывуецца як дэкар. расліна.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 1 м з прамастойнымі галінастымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, радзей перысталопасцевае, чаргаванае. Суквецце — буйны адзіночны кошык. Краявыя кветкі несапраўднаязычковыя, белыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Плод — сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кукі́шня ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC vulgare L.’ (Кіс., Дэмб. 1). Да кукіш (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папо́ўна палявая ’нівянік звычайны, Leucantheum Dc. vulgare Lam.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нівя́нка ’кветка, падобная да рамонку’ (Мат. Гом.), відаць, нівянік, рус.нивяник ’Leucanthemum DC (Кіс.). Да ніва (гл.), ці да вянуць, параўн. балг.невян, серб.-харв.не̏вен ’календула’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастрэ́л ’нівянік звычайны, Leucanthemum DC. vulgare Lam.’ (вілен., Кіс.). Назва перанесена з расліны (з падобнымі прамасленымі сцябламі) пералёт мнагалісты (Anthyllis L. polyphylla W. et К.)» якая па-польску называецца postrzał.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́хаўкабе́лая ’нівянік звычайны, Leucantheum DC. vulgare Lam’, (віц., Кіс.). З ⁺беляхаўка ’белы’ — пераклад лац. назвы, якая са ст.-грэч.λευκανθής ’белы, сівы’. Параўн. рус.алан., валаг.белюга, белюшка, укр.білоголовник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАМО́НАК (Chamomilla),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды Р.: аптэчны, ці абадраны (Ch. recutita), і рамонкападобны, або пахучы (Ch. suaveolens). Трапляюцца ўздоўж дарог, на лугах, пашы, палях.
Аднагадовыя травяністыя пахучыя расліны. Сцёблы прамастойныя, уверсе галінастыя выш. да 80 см. Лісце перыстарассечанае. Суквецце — кошык, у якім краявыя кветкі язычковыя, белыя ці плёнчатыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Кошыкі дыяметрам да 2,5 см. Плод — сямянка. Таксама Р. называюць расліны з родаў нівянік, пірэтрум, пупок і інш., у якіх сярэдзінныя трубчастыя кветкі ў кошыку жоўтыя, а краявыя псеўдаязычковыя кветкі («пялёсткі») белыя. Сапраўдныя Р. — адналетнікі з канічным полым ложам суквецця і з сямянкамі, якія ў вільготным стане аслізняюцца. Лек., дэкар. расліны.