Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няя́сны, -ая, -ае.
1. Які дрэнна відаць, не вылучаецца сваімі контурамі.
Няясныя абрысы гор.
2. Які ледзь чуваць.
Няясныя словы песні.
3. Не зусім зразумелы, невыразны.
Н. намёк.
|| наз.няя́снасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няя́сныв разн. знач. нея́сный;
~ныя абры́сы — нея́сные очерта́ния;
~ная ду́мка — нея́сная мысль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няя́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які невыразна, дрэнна відаць, не вылучаецца сваімі контурамі. На тым беразе паказаліся дзве няясныя постаці.Колас.
2. Які ледзь чуваць; невыразны. У адну з хвілін, калі Міхаіл на момант скіраваў увагу на правага свайго суседа, спераду раптам пачуўся няясны шум і ўсплёск вады.Краўчанка.Не, не зман. Музыка. Плаўныя няясныя гукі музыкі. Мелодыю не вызначыш, але гэта — музыка.Ермаловіч.
3. Не зусім зразумелы; невыразны. Толю агарнула нейкае няяснае пачуццё смутку і радаснай надзеі.Якімовіч.Словы Лапціна былі поўны няясных намёкаў, ад іх непрыемна застукала сэрца, і Каваль заспяшаўся.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няя́сны
1.únklar, úndeutlich;
2. (незусімзразумелы) míssverständlich;
сэнс прамо́вы быў няя́сны dúnkel war der Réde Sinn
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
імглі́сты, -ая, -ае.
Зацягнуты імглой, няясны.
Стаяла імглістая раніца.
|| наз.імглі́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пры́гук, -а, мн. -і, -аў, м.
Вельмі кароткі і няясны дадатковы гук, які суправаджае асноўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няя́снасць, -і, ж.
1.гл.няясны.
2.мн. -і, -ей. Што-н. незразумелае, няяснае.
Рассеяць усе няяснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)