Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нясу́чы
1.прич. несу́щий;
2.прил., тех. несу́щий;
~чая пло́скасць — несу́щая пло́скость;
~чая канстру́кцыя — несу́щая констру́кция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нясу́чы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.цяп.ад несці.
2.узнач.прым.Спец. Які падтрымлівае сабой што‑н. нерухомае, служыць апорай для чаго‑н. Нясучы брус рамы сеялкі.
3.узнач.прым. Які нясе шмат яец (пра птушак). Нясучая парода курэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясу́чыкніжн.:
нясу́чая паве́рхняав. Trágfläche f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
...фор, ‑а, м.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая надае значэнне: «нясучы», «які нясе», напрыклад: семафор, святлафор, электрафор.
[Ад грэч. foros — нясучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«МАСКВІ́Ч»,
легкавыя аўтамабілі малога класа. Выпускаюцца Маскоўскім аўтамаб. з-дам імя Ленінскага камсамола з 1946. Кузаў нясучы тыпу седан або універсал. Рабочы аб’ём рухавіка да 1,7 л, магутнасць да 63 кВт, найб. скорасць да 160 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСУ́ЧЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
канструкцыйныя элементы, якія ўспрымаюць асн. нагрузкі будынкаў і збудаванняў і забяспечваюць іх трываласць, жорсткасць, устойлівасць; адна з асн. разнавіднасцей будаўнічых канструкцый.
Падзяляюцца на вертыкальныя, якія ўспрымаюць пераважна сціскальныя намаганні (сцены, слупы, калоны, пілоны) і гарызантальныя, што працуюць пераважна на выгін і расцяжэнне (бэлькі і панэлі перакрыццяў, рыгелі рам, кроквенныя фермы і інш.). У сукупнасці Н.к. будынка (збудавання) утвараюць яго нясучы каркас. Робяцца з бетону, жалезабетону, прыродных і штучных камянёў, цэглы, сталі, дрэва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Но́скі ’які доўга носіцца’ (бялын., Янк. Мат., ТС), і носкі́ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік ад насіць, параўн. хо́дкі ’хадавы’ і пад.; аманімічнае ўтварэнне ад насіць, несці (яйкі) — но́скі ’нясучы (пра курэй)’, якое Аткупшчыкоў (Сравн.-типол. исследования слав. яз. и литератур. Л., 1983, 62) лічыць дакладным адпаведнікам літ.našus ’прадуктыўны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЗ,
сям’я легкавых аўтамабіляў, якія выпускаюцца Волжскім аўтамаб. з-дам з 1970 (г. Тальяці, Расія). Кузаў нясучы тыпу седан, універсал або комбі. Мадэлі 2101—2107 класічнай кампаноўкі маюць назву «Жыгулі», поўнапрывадная мадэль 2121 — «Ніва», пярэднепрывадныя 2108 — «Лада-Спадарожнік», 2109 і 21099 — «Лада-Самара» і асабліва малая мадэль — «Лада-Ака» (аб’ём цыліндраў 0,65 л; разам з КАМАЗам); мадэлі, што ідуць на экспарт, — «Лада». Рабочы аб’ём рухавіка да 1,6 л, магутнасць да 58 кВт, скорасць да 155 км/гадз.
Аўтамабілі ВАЗ: «Лада Ніва 4ВД» (уверсе); «Лада Самара 5д».