няма́, безас., у знач. вык., каго-чаго.

1. Не быць у наяўнасці, адсутнічаць.

Н. грошай.

Яго н. дома.

2. У знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні. —

Ці дома бацька? — Няма.

Няма роду без выроду — нічога не бывае без непрыемнага выключэння.

Няма чаго (і) гаварыць (разм.) — выраз упэўненай згоды: безумоўна, пэўна.

Чалавек ён працавіты, няма чаго гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

няма́ в знач. сказ. нет, не́ту;

н. чаго́ губля́ць — не́чего теря́ть;

ра́ды н. — а) сил нет; сла́ду нет; б) вы́хода нет;

адбо́ю н. — отбо́ю нет;

глядзе́ць н. на што — смотре́ть не́ на что;

н. дзе галаву́ прытулі́ць — не́где (не́куда) го́лову приклони́ть;

н. чаго́ і гавары́ць — не́чего (не сто́ит) и говори́ть;

н. дурны́х! — нет дурако́в!;

і ду́маць н. чаго́ — и ду́мать не́чего;

на н. і су́ду н.посл. на нет и суда́ нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

няма́, безас. у знач. вык.

1. Не быць у наяўнасці, адсутнічаць, бракаваць. [Аўгінька:] — Віця! У нас нікога ў хаце няма... Бацька з маткай паехалі, а малыя недзе гуляюць... Зойдзем да нас... Добра? Зарэцкі. Рады ўсе, што сонца грэе, Што няма больш халадоў. Колас. // Не існуе, не бывае зусім. Нічога няма даражэй за Радзіму. Броўка.

2. У знач. няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні. — Ці прыехала сястра? — Няма.

•••

Адбою няма ад каго — занадта многа, больш чым трэба каго‑н. [Казік:] — Ну і вырасла, ну і пахарашэла.. Ад кавалераў, мабыць, адбою няма? Грахоўскі.

Дзець няма куды гл. дзець.

Жывога месца няма — пра вельмі збітага чалавека.

Зладу няма з кім-чым — немагчыма справіцца з кім‑, чым‑н. [Антон Пятровіч:] — Унь, з адным сынам зладу няма, а тут — тысячы людзей, тысячы гектараў зямлі. Шашкоў.

Зносу няма чаму — добра носіцца, вельмі доўга не зношваецца (пра адзенне, абутак і пад.).

І блізка няма гл. блізка.

І думаць няма чаго гл. думаць.

І заваду (заводу) няма — пра поўную адсутнасць каго‑, чаго‑н. — У нас стук, грукат, гудкі, дык шпакоў тут і заваду няма. Пальчэўскі.

І следу няма — нічога няма, нічога не засталося.

Канца-меры няма — пра што‑н. неабмежаванае, чаму няма меры.

Канца (канца-краю) няма — тое, што і канца (канца-краю) не відаць (гл. відаць).

Ліку няма — вельмі многа, незлічонае мноства каго‑, чаго‑н.

Няма вока за кім-чым — пра адсутнасць догляду за кім‑, чым‑н.

Няма галавы — а) пра неразумнага, тупога чалавека; б) пра слабую, дрэнную памяць.

Няма доступу (прыступу) да каго — нельга падступіцца, звярнуцца да каго‑н.

Няма дурных (дурняў) (іран.) — а) выказванне нязгоды з кім‑н., адмаўленне рабіць, выконваць што‑н. Няма дурных, — сказаў Віктар, прыскорваючы хаду. — Сам папаўся, сам і выкручвайся. Васілёнак; б) не ашукаеш, не спадзявайся.

Няма за душой чаго — пра поўную адсутнасць чаго‑н.

Няма за што рук (рукі) зацяць (зачапіць) гл. заняць.

Няма калі дыхнуць — тое, што і некалі дыхнуць (гл. некалі ​1).

Няма куды вачэй дзець гл. дзець.

Няма на што глядзець гл. глядзець.

Няма роду без выроду — нічога не бывае без непрыемнага выключэння.

Няма сэрца ў каго — пра адсутнасць спагады, літасці, спачування да каго‑н.

Няма таго, каб (з інф.) — пра адсутнасць прывычкі, жадання што‑н. рабіць; пра адсутнасць разумення таго, што трэба зрабіць. — От жа дзіцятка: няма таго, каб шанаваць, падтрымліваць бацьку, — таксама на бацьку кінуцца рад! Мележ.

Няма толку — а) бескарысна. А пасееш — няма толку, Што ж, зямля пустая! Колас; б) пра адсутнасць згоды, парадку, ладу.

Няма (і) у паміне — зусім няма, адсутнічае, не існуе. Карчмы няма ўжо і ў паміне, Нідзе і следу не відно. Гілевіч.

Няма чаго бога гнявіць гл. гнявіць.

Няма чаго богу грашыць гл. грашыць.

Няма чаго граху таіць гл. таіць.

Няма чаго казаць гл. казаць ​1.

Няма чаго на бога ківаць гл. ківаць.

Няма чаго рабіць гл. рабіць.

Няма чым крыць гл. крыць.

Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім‑, чым‑н. І рукамі і нагамі пачала адбівацца [Петрачыха], чалавеку ледзь вачэй не павыдзірала. Рады няма з гэтай бабаю. Лобан.

Ратунку няма — пра вельмі моцную ступень праяўлення чаго‑н.

Слоў няма — бясспрэчна, канечне, няма падставы сумнявацца.

Сухога месца (рубца) няма на кім — усё прамокла, усё стала мокрым.

Ходу няма каму-чаму — а) пра адсутнасць магчымасці праявіць свае здольнасці ў якой‑н. галіне; б) пра адсутнасць попыту на што‑н., шырокага выкарыстання чаго‑н.

Цаны няма каму-чаму — вельмі дарагое, неацэннае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няма́няма, рус. нет’ (Нас., Мал., Гарэц., Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), нема́ ’тс’ (ТС, Сл. ПЗБ, Ян.), німа́ ’тс’ (Яруш., Касп., Кліх, Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нима, нема (XVI ст., Карскі 2-3, 77), укр. нема(е), польск. nie ma, чэш. дыял. nima, славац. néma, níma, в.-луж. nima, серб.-харв. нема, макед. нема, балг. ня́ма. Форма 3 ас. адз. л. ад *ne (адмоўе) і *jьměti (гл. мець); сцяжэнне адбылося самастойна ў асобных славянскіх мовах, параўн. ст.-слав. не имамь (інф. не имѣти), балг. нямам, серб.-харв. не̑мāм (не́мати), славен. nímam, némam (nímati) і пад., гл. Карскі 2-3, 77; Дурыданаў, Зб. Мірчаву, 1979, 156; таксама як і страта прэдыкатыўнасці, параўн. бел. дыял. нема семяно́ (Карскі 2-3, 369). Няма падстаў насуперак Кюнэ (Poln., 81) разглядаць бел. няма як паланізм, параўн. несцягнутую дзеяслоўную форму ў немаеканяма, нямашака’ (ТС), нымайка ’тс’ (Сл. Брэс.). Пра адносную старажытнасць бел. няма сведчаць спалучэнні тыпу няма‑дзе, няма‑калі, няма‑каго (Гарэц.), што адпавядаюць рус. негде, некогда, некого і пад. (Карскі 2-3, 451), параўн. таксама спецыфічную паралель балг. дыял. не ми е ко́ли ’мне няма калі, няма часу’, серб.-харв. дыял. немая ко̏ље ’тс’ (БЕ, 1978, 6, 525).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няма́, няма́шака (разм) прысл безас у знач выкл (адсутнічаць, бракаваць) es gibt nicht, es ist nicht da, es ist nicht vorhanden; es fehlt;

у мяне́ няма́ ча́су ich hbe kine Zeit;

ніко́га няма́ nemand ist da;

чаго́ там то́лькі няма́! was es da nicht lles gibt!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

няма, не існуе □ чорт мае

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

за́вад, -у, м.

У выразе: і заваду няма (разм.) — няма і ніколі не было.

Ласёў тут і заваду няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

не́калі¹, безас., у знач. вык.

Няма калі, няма часу.

Н. адпачываць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

не́чага², у знач. безас. вык., з інф.

Не трэба, няма патрэбы, няма сэнсу.

Н. заўчасна пра гэта думаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

спас¹, -у, м.

У выразе: спасу няма

1) ад каго-, чаго-н., не пазбавіцца, не ўратавацца ад каго-, чаго-н.

Спасу няма ад пустазелля;

2) пра вельмі моцную ступень праяўлення чаго-н.

Спасу няма ад дажджу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)