нязгрэ́ба

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нязгрэ́ба нязгрэ́бы
Р. нязгрэ́бы нязгрэ́б
Д. нязгрэ́бу нязгрэ́бам
В. нязгрэ́бу нязгрэ́б
Т. нязгрэ́бам нязгрэ́бамі
М. нязгрэ́бе нязгрэ́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нязгрэ́ба

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нязгрэ́ба нязгрэ́бы
Р. нязгрэ́бы нязгрэ́б
Д. нязгрэ́бе нязгрэ́бам
В. нязгрэ́бу нязгрэ́б
Т. нязгрэ́бай
нязгрэ́баю
нязгрэ́бамі
М. нязгрэ́бе нязгрэ́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нязгрэ́ба м. и ж., обл. недотёпа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязгрэ́ба, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Абл. Няспрытны, няўмелы, нязграбны чалавек. [Ляснічы:] — Мне чалавек там добры трэба, А не гультай які, нязгрэба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

butter-fingers [ˈbʌtəˌfɪŋgəz] п. infml няўме́ка, нязда́ра, нязгрэ́ба;

She is a butter-fingers. У яе ўсё з рук валіцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Афэ́рма, ахвэ́рма, ахэ́рма ’неахайная жанчына, апушчаны чалавек’ (Цых.), оферма, офэрма (КСТ), укр. оферма, воферманязгрэба, няздара’, польск. oferma. Запазычанне. У якасці крыніцы для польскага слова прыводзяць ням. ohne Forme (Дарашэўскі), што з семантычнага боку, здаецца, знаходзіць пацверджанне ў беларускіх гаворках, параўн. значэнне слоў хорма ’нікчэмны мужчына’, ’форма’ і нехорматны ’неахайны, неакуратны’ (КСТ), аднак з фармальнага боку выклікае пэўныя цяжкасці з-за няяснасці шляхоў адаптацыі (пасрэдніцтва мовы ідыш?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раллё1 ’узаранае поле, ворыва; аранне’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк., Мат. Маг.), параўн. славен. (o)ralje ’узаранае поле, ніва’, старое чэш. rolí ’поле, ніва’, што да зборн. прасл. *orlьje (< прасл. *ȏrlь, параўн. ст.-рус. раль ’ворыва, поле’, серб.-харв. rȁl, rȃl ’мера зямлі, ворыва’, славен. rȃl ’аранне; узараная зямля’), гл. Бязлай, 3, 148. Параўн. ралля (гл.).

Раллё2 ’бязладдзе, нагрувашчванне’, ’няўмека, неакуратны чалавек’ (Юрч. Фраз. 1), ’нязгрэба, неахайны чалавек’ (мсцісл., Нар. сл.). Імаверна, ад рала1 (гл.), у тым ліку ра́лья ’тоўстыя разгалістыя сукі’, магчыма, пад уплывам галлё. Параўн. таксама з райло (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязгра́ба ’няўдалы чалавек’ (кап., Нар. словатв.), нязгрэ́ба ’няўдалы, няспрытны’ (Сцяшк.). Відаць, другаснае ўтварэнне ад нязгра́бны ’нястройны, няўклюдны’ (Касп., Бяльк.), ’неахайны; няўклюдны, нястройны; неасцярожны’ (Нас.), нязграбны ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты, непаваротлівы’ (ТС), ад зграбны ’стройны’ (гл.), што лічыцца паланізмам (ад grabic, Брукнер, 155); унутраная форма — ’прыгладжаны, прычасаны, ахайны’, параўн. згрэ́баць ’зграбаць’ (ТС). Параўн., аднак, серб.-харв. незграпно ’нязграбна’, што магло б паставіць пад сумненне названую этымалогію, параўн. несграбно ’нястройна, непрыемна, без усякага парадку’ (Мядз.). Сюды ж нязграбнік ’няўклюдны чалавек’ (Янк. 3.), незграбо́цё ’тс’ (Сцяшк. Сл.), незграбэ́йла (нізграбэйла) ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), паводле аўтараў слоўніка, з літ. nezgrabáila ’тс’, што можна прыняць толькі з улікам словаўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)