Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Нязграбны (парода катоў свойскіх) 6/85
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
нязгра́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае несуразмерную, непрапарцыянальную постаць, форму; няскладны, нястройны. [Аня] вельмі змянілася: папаўнела, пахарашэла, пабыла тую няўлоўную жаночую чароўнасць, якой не хапала ёй дзесяць гадоў назад. Тады яна находзіла больш на нязграбнага хударлявага падлетка, чым на дарослую дзяўчыну.Васілевіч.У карчме амаль на самай сярэдзіне стаіць вялізная нязграбная грубка.Пестрак.Фурманкі пасталі. Завязалася гутарка. З вазоў пазлазілі нязграбныя .. дзядзькі.Мурашка.
2. Няспрытны, непаваротлівы. Здалёку пачулася нейкае няроўнае чвяканне, быццам нехта цяжкі і нязграбны прабіраецца па багністай і гразкай глебе.В. Вольскі.Сутычка з карчом была немінучая; праскочыць з такім нязграбным чаўном было ўжо нельга.Маўр.
3.перан. Пазбаўлены лагічнай паслядоўнасці; няскладны. Ні пра падгляд, ні пра падказ Мы думаць больш не смелі І свой нязграбны пераказ Пісалі, як ўмелі.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)