нечака́насць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. нечака́насць нечака́насці
Р. нечака́насці нечака́насцей
нечака́насцяў
Д. нечака́насці нечака́насцям
В. нечака́насць нечака́насці
Т. нечака́насцю нечака́насцямі
М. нечака́насці нечака́насцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нечака́насць ж. неожи́данность, нежда́нность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нечака́насць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нечаканага; раптоўнасць. Нечаканасць сустрэчы. □ Партызан ратавала іх смеласць, выключная нечаканасць іх з’яўлення. Лынькоў.

2. Нечаканая падзея, з’ява, нечаканыя абставіны і г. д. Саша глянула на брата і раптам зразумела, што ён узброены і гатовы да любых нечаканасцей. Шамякін. — Стой! Пароль! — раздаўся вокліч, і Сяміздраў аж падскочыў ад нечаканасці. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нечака́насць ж. das Únerwartete (sub); das Únvermutete (sub); Überráschung f -, -en (раптоўнасць);

ад нечака́насці vor Überrá schung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нечака́ны, -ая, -ае.

Такі, якога не чакалі; непрадбачаны.

Н. прыезд.

|| наз. нечака́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неспадзе́ўка, -і, ДМ -дзе́ўцы, мн. -і, -дзе́вак, ж. (разм.).

Нечаканасць, непрадбачанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сюрпры́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Нечаканасць, нечаканы падарунак.

Вось дык с.!

|| прым. сюрпры́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асцяро́га, -і, ДМ -ро́зе, ж.

Асцярожныя адносіны да каго-, чаго-н.; ахоўныя меры, каб папярэдзіць якую-н. нечаканасць.

Ішлі з асцярогай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СЮРПРЫ́З (франц. surprise),

прыемнае нечаканае здарэнне; падарунак; нечаканасць. Напр., навагодні С.

т. 15, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

неожи́данность

1. (свойство, качество) нечака́насць, -ці ж.; неспадзява́насць, -ці ж.; (внезапность) рапто́ўнасць, -ці ж.;

неожи́данность прие́зда нечака́насць (неспадзява́насць, рапто́ўнасць) прые́зду; см. неожи́данный;

2. (неожиданное событие) нечака́насць, -ці ж.;

от неожи́данности ад нечака́насці;

прия́тная неожи́данность прые́мная нечака́насць;

не боя́ться неожи́данностей не бая́цца нечака́насцей;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)