мне здало́ся, што вы гавары́лі з не́кім — мне почу́дилось, что вы говори́ли с ке́м-то;
падышо́ў н. ў чо́рным — подошёл не́кто в чёрном
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́хта, некага, некаму, некага, некім, аб некім, займ.неазначальны.
1. Нейкі чалавек, нейкая істота; невядома хто. Вось ледзь пачуўся асцярожны працяглы свіст. Чалавек сеў і насцеражыўся. Нехта зноў свіснуў, ужо трохі смялей.Крапіва.Было на.. [грэблі], казалі, і страшнае месца, адкуль часамі выбягаў нехта ў чырвоным, з пугаю ў руках.Колас.У Веры Засуліч дзверы былі не завалены — нехта яшчэ быў у яе.Зарэцкі.// Адзін, з прысутных (без удакладнення, хто іменна). І ўсе ўбачылі, як далёка-далёка, то разгараючыся, то нібы згасаючы, успыхвае агонь.. — Пэўна, нашы хлопцы нешта прыдумалі, сігналы падаюць, — выгукнуў нехта з вучняў.Скрыпка.
2. Якісьці мала каму вядомы чалавек (у спалучэнні з прозвішчам, імем). Дырэктарам гімназіі быў сын вілейскага папа, нехта Мірановіч — чалавек старарэжымнага складу і манархічных поглядаў.С. Александровіч.
3. Які‑н. чалавек, усё роўна хто; хто‑н. [Комлік:] — Пагражае [Кашын] яшчэ, нібы нехта баіцца яго...Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́хтазайм. jémand
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Не́хта ’хтосьці’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), не́хтачка, не́хтачкі (Янк. 3., Яўс.), ст.-бел.нѣхто, нехто (Карскі 2-3, 91). Утворана пры дапамозе адмоўя не- (нѣ) ад хто (гл.), да якога можа далучыцца памяншальна-ласкальны суфікс ‑чка/‑чкі (Карскі 2-3, 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нехта, хтосьці, хтось
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)