Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непрыхава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які праяўляецца адкрыта, не хаваецца. У голасе камандзіра роты Туравец пачуў непрыхаваную трывогу.Мележ.Як змовіўшыся, мужчыны з непрыхаваным чаканнем пазіралі на Якава Каваліка — чакалі, што скажа брыгадзір.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нескрыва́емыйнепрыхава́ны; непрыто́ены.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
únverhohlen, unverhóhlen
aнепрыхава́ны, яўны, відаво́чны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
unverblümt, únverblümt
1.
a адкры́ты, непрыхава́ны
2.
adv адкры́та, без хі́трыкаў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сум, ‑у, м.
1. Пачуццё смутку, жалю, душэўнай горычы. Неадольны сум застыў у карых вачах [Івана].Новікаў.— Усё вельмі проста, — у Міколавым голасе непрыхаваны сум.Навуменка.З глыбокім сумам глядзіць стары.Клышка.// Тое ж самае пачуццё, але больш лёгкае і светлае; журба. У .. голасе [Антаніны Міхайлаўны] нават чулася нотка суму і спачування.Колас.І думкі новыя і сум нязведаны, салодкі.Брыль.Васіль Паўловіч трошкі з сумам, але і з гонарам успамінае тыя цяжкія, складаныя дні.Кулакоўскі.Ціхі сум вачэй дзявочых Павязу ў сядле з сабою.Панчанка.
2. Душэўная трывога ў спалучэнні са смуткам, маркотай; туга. Апусцелыя лугі і палі навявалі сум.Чарнышэвіч.Максіма зноў агарнуў сум астрожных будняў.Машара.Але ў тую ж хвіліну .. [Асядовіча] апанаваў жудасны сум па дзецях.Чорны.
3. Пакутлівая маркота; нуда. [Яшчын:] — Якое ж можа быць жыццё без цвыркуна! Загінеш ад суму...Хадкевіч.Жыць люблю каля чыгункі, Тут не будзеш знацца з сумам.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)