Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
не́калі¹, безас., у знач.вык.
Няма калі, няма часу.
Н. адпачываць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́калі², прысл.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым.
Н. тут працякала Няміга.
2. Калі-небудзь у будучым.
Н. тут вырасце сад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́калінареч.
1. (нет времени) не́когда;
2. (в далёком прошлом) не́когда, пре́жде; когда́-то;
н. там было́ непрахо́днае бало́та — не́когда (пре́жде, когда́-то) там бы́ло непроходи́мое боло́то;
3. (в будущем) когда́-то, когда́-нибудь;
н. і гэ́та зро́бім — когда́-то (когда́-нибудь) и э́то сде́лаем
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́калі1, безас.узнач.вык.
Няма калі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай.Барадулін.— Хутчэй, дачушка, а то мне некалі.Васілевіч.— Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе...Ваданосаў.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома.Новікаў.Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус.Ракітны.Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе.Якімовіч.
2. Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́каліпрысл (калісьці) einst, éhemals, éinmal
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Не́калі ’няма калі, няма часу’ (Нас., Грыг., Гарэц., Мал., Сл. ПЗБ, ТС, Растарг.), ’няма калі; калісьці’ (докш.; бых., Янк. Мат.; Бяльк.), ’калісьці, даўно’ (Сцяшк.), ’некалі; у будучым, у хуткім часе’ (Яўс.), параўн. таксама з нарашчэннем часціц: не́каліка, не́калікі, не́каліцька, не́какаліцькі (Яўс.), рус.не́коли ’няма калі, няма вольнага часу’, ст.-слав.нѣколи ’калісьці, аднойчы’. Прасл.*několi, з ně (гл. не) і koli (гл. калі), гл. ESSJ SG, 2, 478.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калі́сьці, прысл.
Некалі ў мінулым, даўней.
К. яны часта сустракаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
батра́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
Працаваць батраком.
Цімоху даводзілася некалі б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
азяры́шча, -а, мн. -ы, -аў, н.
Месца, дзе некалі было возера.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)