нейтро́нна-актывацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нейтро́нна-актывацы́йны нейтро́нна-актывацы́йная нейтро́нна-актывацы́йнае нейтро́нна-актывацы́йныя
Р. нейтро́нна-актывацы́йнага нейтро́нна-актывацы́йнай
нейтро́нна-актывацы́йнае
нейтро́нна-актывацы́йнага нейтро́нна-актывацы́йных
Д. нейтро́нна-актывацы́йнаму нейтро́нна-актывацы́йнай нейтро́нна-актывацы́йнаму нейтро́нна-актывацы́йным
В. нейтро́нна-актывацы́йны (неадуш.)
нейтро́нна-актывацы́йнага (адуш.)
нейтро́нна-актывацы́йную нейтро́нна-актывацы́йнае нейтро́нна-актывацы́йныя (неадуш.)
нейтро́нна-актывацы́йных (адуш.)
Т. нейтро́нна-актывацы́йным нейтро́нна-актывацы́йнай
нейтро́нна-актывацы́йнаю
нейтро́нна-актывацы́йным нейтро́нна-актывацы́йнымі
М. нейтро́нна-актывацы́йным нейтро́нна-актывацы́йнай нейтро́нна-актывацы́йным нейтро́нна-актывацы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДУ́ТАЎ (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 6.4.1936, Ташкент),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў Сярэднеазіяцкі дзярж. ун-т (1959). З 1971 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нейтронна-актывацыйным аналізе, радыяцыйна-стымуляваных працэсах у паўправадніках. Распрацаваў метады гетэрыравання дамешкавых элементаў у паўправадніковых структурах, спосабы павелічэння радыяцыйнай устойлівасці мікрасхем і інш.

Тв.:

Активационный анализ в науке и технике. Мн., 1984 (разам з Г.​В.​Леушкінай, В.​А.​Комарам).

т. 6, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАБА́НАЎ (Яўген Міхайлавіч) (20.11.1913, с. Храшчоўка Самарскай вобл., Расія — 6.11.1976),

бел. фізік. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д-р фіз.-матэм. н., праф. (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). З 1958 у Ін-це ядз. фізікі АН Узбекістана, у 1969—76 у Ін-це цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, адначасова ў 1969—74 праф. Мінскага пед. ін-та. Навук. працы па ўздзеянні ядз. выпрамяненняў на паўправадніковыя прылады, метадах нейтронна-актывацыйнага аналізу для вызначэння мікрадамешкаў у чыстых і звышчыстых матэрыялах, стварэнні радыеізатопных прылад.

Тв.:

Радиоизотопные приборы в промышленности строительных материалов. М., 1973 (у сааўт.).

Я.М.Лабанаў.

т. 9, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЕМЕТРЫ́ЧНЫЯ МЕ́ТАДЫ РАЗВЕ́ДКІ, радыеметрыя, радыеметрычная разведка,

комплекс метадаў геафізічнай разведкі карысных выкапняў і вывучэння нетраў Зямлі, заснаваных на рэгістрацыі выпраменьванняў прыродных і штучна выкліканых радыеактыўных палёў (гл. Радыеактыўнасць). Існуе больш за 50 метадаў, аб’яднаных у групы плошчавай і профільнай (для карціравання распасцірання радыеактыўных палёў), свідравіннай (радыеметрычнае даследаванне і апрабаванне керну горных парод) радыеметрыі.

Уключаюць гама-здымку, эманацыйную, радыегідрагеал., рэнтгенарадыеметрычную і гама-нейтронную здымкі. Для іх правядзення выкарыстоўваюцца альфа-, бэта-, гама-радыёметры і спектрометры. Радыеметрычныя даследаванні ў свідравінах і апрабаванне керну ажыццяўляюцца многаканальнымі спектрометрамі, імпульснымі генератарамі нейтронаў, спектрометрамі ядзерна-магнітнага рэзанансу і нейтронна-актывацыйнага аналізу. На Беларусі Р.м.р. выкарыстоўваюцца ў Геафізічнай экспедыцыі (Мінск) і Комплекснай партыі геафіз. даследаванняў свідравін (г. Мазыр Гомельскай вобл.) ВА «Белгеалогія», ва Упраўленні геафіз. работ у свідравінах (г. Рэчыца Гомельскай вобл.) ВА «Беларусьнафта». З дапамогай Р.м.р. выяўлены радовішчы калійных солей, фасфарытаў, бурых вуглёў, гаручых сланцаў, даўсанітаў і інш. Устаноўлены генет. і парагенетычныя сувязі карысных выкапняў з пашырэннем радыеактыўных элементаў і іх утрыманнем у пародзе. Радыеметрыя шырока выкарыстоўваецца для выяўлення радыяцыйнага забруджвання, звязанага з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.

А.​Ш.​Хайбулін.

т. 13, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)