недаста́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. недаста́ча недаста́чы
Р. недаста́чы недаста́ч
Д. недаста́чы недаста́чам
В. недаста́чу недаста́чы
Т. недаста́чай
недаста́чаю
недаста́чамі
М. недаста́чы недаста́чах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недаста́ча, -ы, мн. -ы, -та́ч, ж.

1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго-, чаго-н.

Н. паліва.

2. Адсутнасць патрэбнай колькасці грошай, маёмасці, выяўленая пры праверцы.

Выявіць недастачу.

3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё; недахоп самага неабходнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаста́ча ж. недоста́ча, недочёт м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаста́ча, ‑ы, ж.

1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго‑, чаго‑н. Недастача вады. □ Хлапец усміхнуўся, і тут выявілася ў яго недастача пярэдніх зубоў. Самуйлёнак.

2. Адсутнасць якой‑н. маёмасці, грошай і пад., выяўленая пры праверцы магазіна, установы і пад. [Жанчына:] — Я ўчотчыца фермы. У мяне вунь недастача, судзіць збіраюцца. Навуменка.

3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё; недахоп самага неабходнага. З кожнай хаты нуда, Недастача глядзіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаста́ча ж. Fhlen n, -s; Mnko n -s, -s (тс. бухг.); Fhlbetrag m -(e)s, -beträge; Fhlmenge f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

недастача, нястача, недахоп, недабор; недахват, брак (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

недоста́ча разг. няста́ча, -чы ж., недаста́ча, -чы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Fhlen

n -s недаста́ча, няста́ча

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Недахва́тнедастача’, недохва́т ’нястача, беднасць; недахоп, брак’ (ТС), недахва́тка ’тс’ (Растарг.), недахва́тнасць ’недахоп’ (Мат. Маг.). З неда- і хвата́ць ’хапаць; быць дастатковым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няста́ча, -ы, ж.

1. Адсутнасць каго-, чаго-н. у неабходнай колькасці; недахоп.

Н. рабочых.

2. Выяўленая пры праверцы чаго-н. недастача грашовых, матэрыяльных сродкаў, тавараў і пад.

Пакрыць нястачу тэрмінова.

3. Адсутнасць сродкаў для існавання; беднасць.

Прыціснутыя нястачаю, людзі шукалі пабочных заробкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)