недаста́ча, -ы, мн. -ы, -та́ч, ж.

1. Адсутнасць патрэбнай колькасці каго-, чаго-н.

Н. паліва.

2. Адсутнасць патрэбнай колькасці грошай, маёмасці, выяўленая пры праверцы.

Выявіць недастачу.

3. Адсутнасць дастатковых сродкаў на пражыццё; недахоп самага неабходнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)