недарэ́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМэ́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -рэ́к і -аў (разм.).

1. Някемлівы, няўмелы, адсталы чалавек.

2. Тое, што і няўклюда.

3. Слабы, хваравіты чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недарэ́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. недарэ́ка недарэ́кі
Р. недарэ́кі недарэ́к
Д. недарэ́ку недарэ́кам
В. недарэ́ку недарэ́к
Т. недарэ́кам недарэ́камі
М. недарэ́ку недарэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недарэ́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. недарэ́ка недарэ́кі
Р. недарэ́кі недарэ́к
Д. недарэ́цы недарэ́кам
В. недарэ́ку недарэ́к
Т. недарэ́кай
недарэ́каю
недарэ́камі
М. недарэ́цы недарэ́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недарэ́ка м. и ж., разг. недотёпа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недарэ́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Някемлівы, няўмелы чалавек; недалуга (у 2 знач.). [Юрку] здавалася, што ў яго нічога па-людску не выйдзе, і ён будзе выглядаць недарэкам. Карпаў. // Адсталы чалавек. Студэнт размаўляў са мной у манеры чалавека, перад якім хоць і добры вясковы хлапец, але ж .. недарэка ў параўнанні з ім, гарадскім бітым воўкам. Карпюк.

2. Тое, што і няўклюда. Апранутая ў заваляшчую сялянскую вопратку, Алімпа сапраўды мела выгляд нейкай вясковай недарэкі. Сабаленка.

3. Слабы, хваравіты, непрацаздольны чалавек; інвалід; недалуга (у 1 знач.). [Міканор:] — Паехалі.. [у Амерыку] здаровымі хлапцамі, а прыехалі адтуль хворымі, старымі недарэкамі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарэ́ка м., ж. разм. Tölpel m -s, -, Tlpatsch m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Недарэ́ка ’абмежаваны чалавек; заіка’ (Гарэц.), ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), недарэ́кі ’неразумны, бесталковы; картавы, заікасты’ (Ян.), ’коснаязыкі’ (пух., Жыв. сл.), недарэ́члівы ’картавы, заікасты’ (Ян.), недарэ́чны ’няўдалы’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, тут змяшаліся розныя па паходжанню словы: адны ўтвораны на мясцовай глебе з неда- ’дастаткова’ і рэ́кці ’сказаць’ (гл.), другія хутчэй за ўсё запазычаны з польск. niedorzeczny ’неразумны, дурны, няўдалы’, што ўзыходзіць да спалучэння do rzeczy ’трапна, талкова’ з пэўнай фанетычнай адаптацыяй (так Кюнэ, Poln.) або ўтворана ў беларускай мове з аналагічнага спалучэння, параўн. дарэ́чы ’ў належны час, у належным месцы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lame duck [ˌleɪmˈdʌk] n. няўда́чнік; няўда́чніца; небара́ка, недарэ́ка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

недалу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -лу́г (разм.).

1. Слабы, хваравіты чалавек.

2. Няспрытны, няўмелы чалавек; недарэка.

|| прым. недалу́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́ўдзіла, ‑а, н.

Разм. пагард. Пра чалавека разумова адсталага; недарэка. Стаю, як боўдзіла якое, не ведаючы, што казаць і што рабіць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)