НЕДАНО́ШАНАЕ ДЗІЦЯ́,

дзіця, што нарадзілася заўчасна (22—38 тыдняў цяжарнасці).

У Н.д. тонкая, у складкі скура, на твары маршчыністая, слаба развітыя пазногці, мяккія вушныя ракавіны (усяго больш за 50 прыкмет). Мае фізіял. асаблівасці — аслабленае дыханне. вяласць, санлівасць, зніжаны імунітэт, тэрмалабільнасць і інш., у выніку — схільнасць да захворванняў. У першыя гады жыцця можа адставаць у фіз. і псіх. развіцці ў залежнасці ад ступені неданошанасці. Вылучаюць групу глыбока Н.д. (500—1000), сярод якіх асабліва высокія паказчыкі захваральнасці і смяротнасці. Выходжванне Н.д. ажыццяўляецца ў мед. апаратах (кувезах) у спец. установах. Мерапрыемствы па прафілактыцы праводзяцца ў дародавы перыяд (антэнатальная ахова плода). Гл. таксама Невыношванне цяжарнасці.

І.​У.​Дуда.

т. 11, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

недано́шаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недано́шаны недано́шаная недано́шанае недано́шаныя
Р. недано́шанага недано́шанай
недано́шанае
недано́шанага недано́шаных
Д. недано́шанаму недано́шанай недано́шанаму недано́шаным
В. недано́шаны (неадуш.)
недано́шанага (адуш.)
недано́шаную недано́шанае недано́шаныя (неадуш.)
недано́шаных (адуш.)
Т. недано́шаным недано́шанай
недано́шанаю
недано́шаным недано́шанымі
М. недано́шаным недано́шанай недано́шаным недано́шаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недано́шаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. недано́шаны недано́шаная недано́шанае недано́шаныя
Р. недано́шанага недано́шанай
недано́шанае
недано́шанага недано́шаных
Д. недано́шанаму недано́шанай недано́шанаму недано́шаным
В. недано́шаны (неадуш.)
недано́шанага (адуш.)
недано́шаную недано́шанае недано́шаныя (неадуш.)
недано́шаных (адуш.)
Т. недано́шаным недано́шанай
недано́шанаю
недано́шаным недано́шанымі
М. недано́шаным недано́шанай недано́шаным недано́шаных

Кароткая форма: недано́шана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скі́дыш

‘слабае, неданошанае дзіця’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скі́дыш скі́дышы
Р. скі́дыша скі́дышаў
Д. скі́дышу скі́дышам
В. скі́дыша скі́дышаў
Т. скі́дышам скі́дышамі
М. скі́дышу скі́дышах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́паратак, ‑тка, м.

Неданошанае дзіцяня жывёлы, выпаратае з жывата мёртвай самкі. Авечы выпаратак. // Шкурка такога дзіцяняці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скі́дакнеданошанае дзіця’ (Ласт., Байк. і Некр.), скі́дыш ‘тс’ (Касп.). Рус. ски́док, ски́дыш ‘тс’, укр. ски́дканеданошанае ягня’. Да скідаць, скінуць ‘дачасна пазбаўляцца цяжарнасці’ (гл. кідаць у адпаведным значэнні) з суф. ‑ок, ‑ыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недано́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад неданасіць.

2. у знач. прым. Які нарадзіўся раней нармальнага тэрміну. Неданошанае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wcześniak

м. неданошанае дзіця; неданосак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

НЕВЫНО́ШВАННЕ ЦЯЖА́РНАСЦІ.

неданошанасць цяжарнасці, заўчаснае спыненне цяжарнасці да тэрміну родаў. Уключае аборт ранні (да 12 тыдняў) і позні (ад 13 да 21 тыдня), заўчасныя роды (ад 22 да 38 тыдняў), аборт і роды, што не адбыліся, таксама «прывычнае» невыношванне (калі ў мінулым было 2 і больш выпадкаў Н.ц.). Бывае вынікам уздзеяння генет., эндакрынных, інфекц., сац.-эканам. і быт. фактараў, захворванняў палавых органаў і інш. Праявы: болевы сіндром, крывяныя выдзяленні і інш. Лячэнне тэрапеўт. і хірург. (па паказаннях). Жанчыны з фактарамі рызыкі Н.ц. назіраюцца ў спец. лячэбна-прафілакт. установах. Гл. таксама Неданошанае дзіця.

І.​У.​Дуда.

т. 11, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАНАРО́ДЖАНАЕ ДЗІЦЯ́,

дзіця з моманту нараджэння і да канца першага месяца жыцця. Бывае даношанае (цяжарнасць 38—41 тыдзень), неданошанае дзіця, пераношанае (цяжарнасць больш за 41 тыдзень). Пасля нараджэння Н.д. прыстасоўваецца да ўмоў навакольнага асяроддзя. Адбываецца ўдасканальванне органаў і сістэм арганізма, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы імунітэту. Н.д. мае масу цела ў сярэднім 3000—4000 г, даўж. 50—52 см. Даўж. галавы Н.д. складае чвэрць цела, акружнасць чэрапа — 34—36 см (на 1—2 см больш за акружнасць грудной клеткі) Да 3-га дня адпадае кукса пупавіны. У першыя 3—4 дні ў Н.д. адбываецца «фізіялагічная» страта масы цела (да 10%), з 6—7-га дня маса пачынае прыбываць (за 1-ы тыдзень павялічваецца на 600—700 г). Пераношанае Н.д. мае прыкметы трафічных парушэнняў (напр., шчыльныя косці чэрапа з закрытымі швамі і малымі цемечкамі), больш схільнае да захворванняў.

І.​У.​Дуда.

т. 11, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)