невідо́мы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. невідо́мы невідо́мая невідо́мае невідо́мыя
Р. невідо́мага невідо́май
невідо́мае
невідо́мага невідо́мых
Д. невідо́маму невідо́май невідо́маму невідо́мым
В. невідо́мы (неадуш.)
невідо́мага (адуш.)
невідо́мую невідо́мае невідо́мыя (неадуш.)
невідо́мых (адуш.)
Т. невідо́мым невідо́май
невідо́маю
невідо́мым невідо́мымі
М. невідо́мым невідо́май невідо́мым невідо́мых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Невідомка (ńauidomka) ’шапка-невідзімка’ (Вяр.). Ад невідомы ’нябачны’ (Нас.), да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачыві́сты ’відавочны, яўны, навочны’ (Нас.), ачывіста ’відавочна; асабіста’ (Нас.), ст.-бел. очевистый яўны, ясны, відавочны, сапраўдны’ (Хрэст. гіст., 1), очевисто ’асабіста, відавочна’ з канца XV ст., очивисто з сярэдзіны XV ст., очевисте ’відавочна, адкрыта, яўна’ з канца XVII ст. (Нас. гіст.), ѡчоувисте з XV ст. (Карскі, Труды, 313). Запазычана з польск. oczywisty, oczywiście, утвораных ад складанага слова *oczywiść (як рус. зависть, ненависть, ‑wiść ад widzieć, гл. Брукнер, 377); слова было вядомае, на думку Брукнера, 614, усходнім і паўднёвым славянам з другой часткай ‑věst, параўн. балг. очивесен ’відавочны’, чаму пярэчыць бел. дыял. форма невістныневідомы’. Формы прыслоўяў на ‑о (‑а) у выніку асіміляцыі ў беларускай мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляпы́невідомы, пазбаўлены зроку’, ‘невыразны, неразборлівы (пра тэкст)’, ‘мутны, цьмяны, непразрысты , ‘непрыглядны, беспрасветны’, ‘без выйсця, праходу (пра вуліцу)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп.), дыял. сляпы́, сліпэ́й, сляпо́й ‘сляпы’, ‘які мае слабы зрок’ (Ян., Пятк. 2, Сл. ПЗБ), слепы́, слепу́невідомы; са слабым зрокам’, ‘вузкі, малы (ТС). Укр. сліпи́й, рус. слепо́й, стараж.-рус. слѣпыи, польск. ślepy, в.-луж. slepy, н.-луж. slěpy, чэш., славац. slepý, серб.-харв. сли̏јеп, славен. slẹ̀p, балг. сляп, макед. слеп, ст.-слав. слѣпъ; іншая ступень чаргавання: ст.-слав. осльпнѫти, ст.-чэш. osľnúti, чэш. oslnout ‘асляпіць’, польск. olśnąć (oślnąć) ‘аслепнуць’. Прасл. *slěpъ без задавальняючай этымалогіі. Набліжэнне да фармальна блізкіх літ. slė̃pti ‘таіць, хаваць’, лат. slèpt ‘хаваць’ (Міклашыч, 307; Праабражэнскі, 2, 331–332) малаверагодна па семантычных прычынах, а супастаўленне з літ. žlìbas ‘які мае слабы зрок’, žlìbti ‘траціць зрок, слепнуць’ (Махэк₂, 554; Яначек, Slavia, 24, 1–3) — па фанетычных; гл. Фасмер, 3, 669–670; Трубачоў, там жа. Не выключана паходжанне з больш ранняга *sloi̯p‑/*slip‑, якія ўзыходзяць да і.-е. *slei̯p‑ ‘намазваць’ (Тапароў, ИЭРЯ, 1, 1960, 11 і наст.); параўн. прасл. *lěpiti ‘ляпіць’ без рухомага s‑. Тады першаснае значэнне слав. *slěpъ ‘той, хто мае залепленыя, склееныя, нагноеныя вочы’, як яго дэфінуе Борысь (615), параўн. лац. lippus ‘са слабым зрокам, з нагноенымі вачамі’. Ваян (Gram, comp., 1, 303) мяркуе, што ступень рэдукцыі *slьp‑ не адлюстроўвае чаргавання oi̯ : ĭ, а магла ўзнікнуць другасна, у дзеясловаў на ‑nǫti. Бязлай ( З, 259) адзначае таксама няяснасць словаўтваральнага боку пры прыняцці гэтай версіі. Шаўр (Slavia, 50, 52 і наст.) мяркуе пра дэвербатыўнае паходжанне слова. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1312; Скок, 3, 284–285; ЕСУМ, 5, 304; Глухак, 562; Новое в рус. этим., 211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)