невыра́зны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. невыра́зны невыра́зная невыра́знае невыра́зныя
Р. невыра́знага невыра́знай
невыра́знае
невыра́знага невыра́зных
Д. невыра́знаму невыра́знай невыра́знаму невыра́зным
В. невыра́зны (неадуш.)
невыра́знага (адуш.)
невыра́зную невыра́знае невыра́зныя (неадуш.)
невыра́зных (адуш.)
Т. невыра́зным невыра́знай
невыра́знаю
невыра́зным невыра́знымі
М. невыра́зным невыра́знай невыра́зным невыра́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

невыра́зны

1. нея́сный, неотчётливый, нечёткий; (об изображении — ещё) сму́тный; (о почерке — ещё) неразбо́рчивый;

2. (о разговоре, чтении) невня́тный, нечленоразде́льный; невырази́тельный;

3. (о мысли и т.п.) нея́сный, неотчётливый, нечёткий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невыра́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, у якім дэталі, моманты вылучаюцца няярка, неяскрава. Андрэй Міхайлавіч бачыў усё, як праз сіта, і таму постаці людзей былі невыразнымі. Самуйлёнак. Хутка поўнач. Дзядуля спіць... У кутах — Невыразныя цені. Лявонны. Дзесьці з-за лесу, нарастаючы і ўзмацняючыся, набліжаўся невыразны шум... Ваданосаў. // Не зусім яскравы; цьмяны. На дарогах і ў нізінах цямнеюць мутныя лужыны халоднай дажджавой вады. А над усім гэтым панурым, невясёлых, пейзажам такое ж шэрае невыразнае неба. Ігнаценка. Як даўні сон, успамінаю трывожныя крыкі, невыразны бляск аўтамабільных фар. Жычка.

2. Не зусім зразумелы; няпэўны. Я падыходзіў да.. [вёскі] з невыразным пачуццём смутку і болю. Лупсякоў. Палонны спыніўся ля крайняй прыступкі, зрабіў невыразны жэст рукой — нешта падобнае на прывітанне. Казлоў.

3. Выказаны недакладна, няясна. Невыразныя думка. Невыразны адказ. □ Галілей муркнуў у невыразным тоне: — Кхе-кхе... Маладосць!.. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невыра́зна прысл., невыра́зны nklar, ndeutlich; mssverständlich (не зусім зразумелы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дыфу́зны, -ая, -ае.

Невыразны, расплывісты.

Дыфузныя туманнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невырази́тельный невыра́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нечленараздзе́льны, -ая, -ае.

Пазбаўлены членараздзельнасці; невыразны.

Нечленараздзельнае маўленне.

|| наз. нечленараздзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасалаве́лы, -ая, -ае (разм.).

Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коснаязы́кі, -ая, -ае.

1. Хворы на коснаязыкасць (у 1 знач.).

2. Невыразны, незразумелы (пра мову).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неотчётливый невыра́зны; (неразборчивый) неразбо́рлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)