Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
неадме́нны непреме́нный;
н. член — уст. непреме́нный член
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неадме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Абавязковы, неабходны. Ганне трэба было асабліва трымацца няпісанага, але неадменнага закону.Мележ.// Традыцыйны, звычаёвы. На гэты раз неадменнае «Будзьце здаровы» прагучала яшчэ больш бадзёра.Шахавец.
2.Уст. У дарэвалюцыйнай Расіі — уваходзіла ў склад назваў некаторых пасад (у значэнне пастаянны). Неадменны сакратар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Неадме́нны ’абавязковы; пастаянны’ (ТСБМ). Меркаванні Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120) аб калькаванні ў беларускай літаратурнай мове рус.непременный ’тс’ могуць адносіцца толькі да ужывання слова ў адміністрацыйнай сферы (неадменны сакратар = непременный секретарь, пасада ў дарэвалюцыйнай Расіі), паколькі неадменны ’абавязковы, які нельга адмяніць’ фіксуецца яшчэ Насовічам: неодменное даю слово (333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непреме́нный
1.(обязательный) абавязко́вы;
непреме́нное усло́вие абавязко́вая ўмо́ва;
2.(постоянный) уст.неадме́нны;
непреме́нный секрета́рьнеадме́нны сакрата́р.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
irreversible
[,ɪrɪˈvɜ:rsəbəl]
adj.
неабарача́льны; неадме́нны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
irrevocable
[,ɪrɪˈvoʊkəbəl]
adj.
1) канчатко́вы, беззваро́тны, неадме́нны
2) неадкліка́льны (пастано́ва)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АРАГО́ (Arago) Дамінік Франсуа
(26.2.1786—2.10.1853),
французскі астраном, фізік і паліт. дзеяч. Чл. Парыжскай АН (1809). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы, дзе ў 1809—31 праф., з 1830 неадменны сакратар Парыжскай АН і дырэктар Парыжскай астр. абсерваторыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1848 у складзе Часовага ўрада. Навук. працы па астраноміі, оптыцы, эл.-магнетызму, метэаралогіі, фіз. геаграфіі. Ініцыятар даследаванняў, якія прывялі да адкрыцця Нептуна, атрымання першых фатаграфій Сонца.