Наў1 прыназ. ’у’: наў прымы ідзе (смарг., Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўнікаў на і ў, аб’яднаных значэннем мэты: на + у + прымы. Магчымы ўплыў прыстаўкі наў-.

Наў2 ’навіна, новы ўраджай’: Пазычця мне гарнцы два круп да наві (Бяльк.). Да новы; незвычайны вакалізм можа тлумачыцца ўплывам акання ў ненаціскных складах (да наві?). Найбольш верагодна, што гэта — позняе ўтварэнне ад навіна ’новы ўраджай’ шляхам адсячэння ‑ін‑а, успрынятага як суфікс адзінкавасці, што вельмі пашыраны на Мсціслаўшчыне, параўн. сахыріна ’адна асобная частачка ў са́хары (цукры)’, салі́на ’адна асобная частачка ў солі’ (З нар. сл., 131); у такім выпадку наў выступае як паралельнае ўтварэнне да рэчыўных назоўнікаў сахар, соль і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наў- у прыслоўях тыпу наўбе́жкі ’бягом’, наўго́н ’наўздагон’, наўдага́д ’наўгад’, наўкруг ’кругом’, наўкры́ж ’накрыж’ і пад. Звычайна па значэнню адпавядае прыстаўкам на- ці ў‑ і выкарыстоўваецца як іх семантычны эквівалент, параўн. паўпрамік//напрамік; наўшчэнт//нашчэнт//ушчэнт; наўкруг//укруг, або з’яўляецца «пустым» элементам, параўн. наўпроціў//проціў. У многіх выпадках утварэнні з наў могуць разглядацца як вынік кантамінацыі прыслоўяў з пачатковымі на- і y‑, што, відаць, і стварыла ўмовы для ўзнікнення названага прэфіксальнага комплексу, параўн. напрамую × упрамую = наўпрамую; накася́к × укася́к = наўкася́к і г. д. Параўн. наўз-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

масо́н, -а, мн. -ы, -наў, м.

Паслядоўнік масонства, член масонскай ложы.

|| прым. масо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блясна́, -ы́, мн. блёсны і (з ліч. 2, 3, 4) блясны́, блёсен і -наў, ж.

Прынада для рыбы ў выглядзе бліскучай металічнай бляшкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валто́рна, -ы, мн. -ы, валто́ран і -наў, ж.

Медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.

|| прым. валто́рнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кана́ва, -ы, мн. -ы, -на́ў, ж.

Неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады.

Асушальная к.

|| памянш. кана́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -на́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лезгі́ны, -наў лезги́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ітэльме́ны, -наў ительме́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бедуі́ны, -наў бедуи́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

э́ліны, -наў э́ллины

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)