нахі́лена

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
нахі́лена - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нахі́лена нареч. накло́нно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накло́нно нареч. нахі́лена; (косо) ко́са;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

aslope [əˈsləʊp] adv. ко́са, нахі́лена, нахі́льна, пахі́ла; на схі́ле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pochyło

пахіла, нахілена

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нахі́лены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нахі́лены нахі́леная нахі́ленае нахі́леныя
Р. нахі́ленага нахі́ленай
нахі́ленае
нахі́ленага нахі́леных
Д. нахі́ленаму нахі́ленай нахі́ленаму нахі́леным
В. нахі́лены (неадуш.)
нахі́ленага (адуш.)
нахі́леную нахі́ленае нахі́леныя (неадуш.)
нахі́леных (адуш.)
Т. нахі́леным нахі́ленай
нахі́ленаю
нахі́леным нахі́ленымі
М. нахі́леным нахі́ленай нахі́леным нахі́леных

Кароткая форма: нахі́лена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АСТРО́ЎКІ,

тып азярода з вертыкальна ці нахілена пастаўленых адна да адной жэрдак з абрубкамі сукоў. Пашыраны ў цэнтр. раёнах Беларусі. Служаць для дасушвання збажыны, сена, бульбоўніку і інш.

т. 2, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́РЫЯ (ісп. noria ад араб. наора — вадакачка),

прыстасаванне бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх грузаў і вадкасцей. Цягавыя органы (стужка або ланцуг) з падвешанымі да іх чарпакамі размешчаны нахілена ці вертыкальна. Н. часам наз. каўшовым элеватарам. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на выш. да 60 м (звычайна паміж паверхамі вытв. будынкаў) у харч., мукамольнай, хім. і інш. галінах прам-сці.

т. 11, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЯНЁЎСКІ КА́МАВЫ ЎЗГО́РАК,

геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). На паўд. ускраіне в. Касцянёва Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Купалападобны ўзгорак выш. 5—8 м, даўж. 100 м, шыр. 70 м. Форма авальная, паверхня нахілена на Пд і абкружана кальцавым валам выш. да 2 м. Узнік каля 150 тыс. г. назад пры раставанні дняпроўскага ледавіка. У 10—12 ст. тут існаваў стараж. горад.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 8, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕНКАРА́НСКАЯ НІЗІ́НА.

На ПдУ Каўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім м. Шыр. 5—6 км на Пд, 25—30 км на Пн. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, на У забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жал. дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаунай птушак.

т. 9, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)