Нафтавыя смолы 9/617

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Нафтавыя манаполіі 6/602; 7/444—445

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЗЫ НА́ФТАВЫЯ СПАДАРО́ЖНЫЯ,

вуглевадародныя газы (этан, прапан, бутан і інш.), якія спадарожнічаюць нафце і вылучаюцца з яе пры сепарацыі. Гэтыя газы раствораны ў нафце ці знаходзяцца ў газавай шапцы. Іх вылучэнне адбываецца ў выніку зніжэння ціску пры пад’ёме нафты на паверхню зямлі.

Колькасць газу (м³), прыведзенага да атм. ціску і т-ры 20 °C, якая прыпадае на 1 т здабытай нафты пры тым жа ціску і т-ры, наз. газавым фактарам (мяняецца ад 5 да 500 для розных радовішчаў). Па саставе газы нафтавыя спадарожныя адрозніваюцца ад прыроднага газу (гл. Газы прыродныя гаручыя) меншай колькасцю метану (да 45% па аб’ёме), але маюць больш прапану (5—22), бутану (3—19), бензінавых фракцый (пентан і вышэйшыя вуглевадароды да 20%). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў нафтахім. і хім. прам-сці, для атрымання звадкаванага газу, газавага бензіну.

Я.І.Шчарбіна.

т. 4, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

на́фтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́фтавы на́фтавая на́фтавае на́фтавыя
Р. на́фтавага на́фтавай
на́фтавае
на́фтавага на́фтавых
Д. на́фтаваму на́фтавай на́фтаваму на́фтавым
В. на́фтавы (неадуш.)
на́фтавага (адуш.)
на́фтавую на́фтавае на́фтавыя (неадуш.)
на́фтавых (адуш.)
Т. на́фтавым на́фтавай
на́фтаваю
на́фтавым на́фтавымі
М. на́фтавым на́фтавай на́фтавым на́фтавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

газакандэнса́тна-на́фтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. газакандэнса́тна-на́фтавы газакандэнса́тна-на́фтавая газакандэнса́тна-на́фтавае газакандэнса́тна-на́фтавыя
Р. газакандэнса́тна-на́фтавага газакандэнса́тна-на́фтавай
газакандэнса́тна-на́фтавае
газакандэнса́тна-на́фтавага газакандэнса́тна-на́фтавых
Д. газакандэнса́тна-на́фтаваму газакандэнса́тна-на́фтавай газакандэнса́тна-на́фтаваму газакандэнса́тна-на́фтавым
В. газакандэнса́тна-на́фтавы (неадуш.)
газакандэнса́тна-на́фтавага (адуш.)
газакандэнса́тна-на́фтавую газакандэнса́тна-на́фтавае газакандэнса́тна-на́фтавыя (неадуш.)
газакандэнса́тна-на́фтавых (адуш.)
Т. газакандэнса́тна-на́фтавым газакандэнса́тна-на́фтавай
газакандэнса́тна-на́фтаваю
газакандэнса́тна-на́фтавым газакандэнса́тна-на́фтавымі
М. газакандэнса́тна-на́фтавым газакандэнса́тна-на́фтавай газакандэнса́тна-на́фтавым газакандэнса́тна-на́фтавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адыхо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. адысці.

2. мн. -аў. Рэшткі якой-н. вытворчасці, прыдатныя для перапрацоўкі або якіх-н. іншых мэт.

Нафтавыя а.

Харчовыя а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

baron [ˈbærən] n.

1. баро́н

2. магна́т, туз;

oil barons на́фтавыя каралі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

завадне́нне, ‑я, н.

Спец. Нагнятанне, запампоўванне вады ў нафтавыя пласты з мэтай падтрымання і аднаўлення пластавага ціску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меланынафтавыя каралі») 7/444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАФТАПРАДУ́КТЫ,

сумесі газападобных, вадкіх і цвёрдых вуглевадародаў, што атрымліваюць з нафты і нафтавых газаў. Асн. групы Н.: паліва (газы нафтаперапрацоўкі, газы нафтавыя спадарожныя, бензін, ліграін, газа, мазут), нафтавае масла, нафтавыя растваральнікі і асвятляльная газа, цвёрдыя вуглевадароды (парафін, азакерыт, цэрэзін), бітумы і інш. Н. (кокс нафтавы, пластычныя змазкі, вуглярод тэхн., асідол, розныя фракцыі перагонкі нафты і прадукты іх перапрацоўкі).

Літ.:

Товарные нефтепродукты, свойства и применение. 2 изд. М., 1978.

т. 11, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)