Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
насто́йка, -і, ДМ -то́йцы, мн. -і, -то́ек, ж.
1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах.
Вішнёвая н.
2. Тое, што і настой (у 1 знач.).
Валяр’янавая н.
|| прым.насто́ечны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
насто́йкаж.насто́йка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насто́йканасто́йка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насто́йка, ‑і, ДМ ‑стойцы; Рмн. ‑стоек; ж.
1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах. Паставіць настойку. Вішнёвая настойка. □ Перакуліўшы добры келіх .. настойкі і смачна закусіўшы грыбамі, Сабастыян быў цяпер у тым добрым настроі, калі хочацца чалавеку марыць.Сабаленка.
2. Тое, што і настой (у 1 знач.). Ёдная настойка. Валяр’янавая настойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАСТО́ЙКА,
адзін з алкагольных напіткаў. Паводле рэцэптуры і віду сыравіны падзяляюць на салодкія, паўсалодкія і горкія, паводле колькасці спірту — на моцныя і малаалкагольныя. Салодкія Н. падобныя на наліўкі, але больш моцныя (маюць 16—25 аб’ёмных працэнтаў спірту) і ў іх меншая колькасць экстрактыўных рэчываў і цукру. Н. моцныя паўсалодкія маюць 30—40% спірту і 9—10% цукру, горкія — 40—45% спірту. Салодкія Н вырабляюць са спіртаваных сокаў, морсу, настояў, горкія — з купажу (сумесі) спіртаваных настояў розных траў, каранёў, лісця, насення і інш. эфіраалейнай сыравіны, рэктыфікаванага спірту, змякчанай вады. Пасля вытрымкі купажу (не больш за 1 сут) Н. фільтруюць і разліваюць у бутэлькі. Найб. вядомыя бел. Н. «Белавежская горкая» (з настояў травы дуброўкі, лаўровага лісту, кропавага семя) і «Зуброўка» (з настояў траў зуброўкі і душыцы).