насле́дны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца наследнікам прастола.

Н. прынц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насле́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. насле́дны насле́дная насле́днае насле́дныя
Р. насле́днага насле́днай
насле́днае
насле́днага насле́дных
Д. насле́днаму насле́днай насле́днаму насле́дным
В. насле́дны (неадуш.)
насле́днага (адуш.)
насле́дную насле́днае насле́дныя (неадуш.)
насле́дных (адуш.)
Т. насле́дным насле́днай
насле́днаю
насле́дным насле́днымі
М. насле́дным насле́днай насле́дным насле́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насле́дны насле́дный;

н. прынц — насле́дный принц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насле́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца наследнікам прастола, улады. Наследны прынц. Наследны князь.

2. Уст. Які перадаецца ў спадчыну. Наследнае права.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насле́дны:

насле́дны прынц Thrónfolger m -s, -; Krónprinz m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

насле́дный насле́дны;

насле́дный принц насле́дны прынц;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лорд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

У Англіі: вышэйшы дваранскі наследны тытул або тытул вышэйшых службовых асоб, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Л.-канцлер.

Л.-мэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ХА́ЛЕД Ібн Абд аль-Азіз ас-Саўд

(1913, Эр-Рыяд — 1982),

кароль Саудаўскай Аравіі [1975—82], адзін з 36 сыноў караля Ібн Сауда. Атрымаў рэліг. адукацыю. У 1930-я г. займаў розныя адм. пасады, з 1934 нам. міністра замежных спраў, з 1962 нам. кіраўніка ўрада, з 1965 — наследны прынц. Абвешчаны каралём 25.3.1975, пасля забойства яго брата караля Саудаўскай Аравіі Фейсала.

т. 16, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лорд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Наследны тытул вышэйшага дваранства ў Англіі. // Асоба, якая носіць гэты тытул.

2. Састаўная частка афіцыйнай назвы некаторых вышэйшых і мясцовых адказных асоб Вялікабрытаніі (напрыклад, лорд-канцлер, лорд-мэр).

[Англ. lord.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ХАСА́Н II Мулай Хасан Алаўі (н. 9 7.1929, г. Рабат, Марока),

кароль Марока з 1961, з дынастыі Алаўітаў. Старэйшы сын Мухамеда V, нашчадак прарока Мухамеда ў 35-м калене. Атрымаў юрыд. адукацыю ва ун-це г. Бардо (Францыя, 1952). З 1956 нач. Генштаба ўзбр. сіл краіны, з 1957 наследны прынц, з 1960 нам. прэм’ер-міністра і міністр абароны. Пасля смерці бацькі абвешчаны 3.3.1961 каралём і рэліг. правадыром мусульман Марока. Адначасова ў 1961—63 і 1965—67 прэм’ер-міністр, у 1972—73 міністр абароны, з 1972 вярх. галоўнакамандуючы каралеўскімі ўзбр. сіламі.

т. 16, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)