лорд, ‑а,
1. Наследны тытул вышэйшага дваранства ў Англіі.
2. Састаўная частка афіцыйнай назвы некаторых вышэйшых і мясцовых адказных асоб Вялікабрытаніі (напрыклад, лорд-канцлер, лорд-мэр).
[Англ. lord.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)