Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нале́жнасцьж., см. прынале́жнасць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нале́жнасць, ‑і, ж.
Тое, што і прыналежнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Zúgehörigkeitf - (пры)нале́жнасць (да чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПРАВААДНО́СІНЫ,
урэгуляваныя нормамі права грамадскія адносіны, удзельнікі якіх з’яўляюцца носьбітамі суб’ектыўных правоў і абавязкаў. П. — індывідуалізаваныя адносіны, г.зн. адносіны паміж пэўнымі асобамі (грамадзянамі; арг-цыямі, дзярж. органамі і грамадзянамі і г.д.), якія звязаны правамі і абавязкамі, што вызначаюць забяспечаную законам меру магчымых і належных паводзін. Мера паводзін азначае ўстанаўленне яго межаў (рамак), а яго магчымасць і належнасць рэалізуецца ў пэўных дзеяннях і рэальных паводзінах. П. ўзнікаюць пры наступленні прадугледжаных законам юрыд. фактаў (дагавору, адм. акта, правапарушэння, падзеі і Г.Д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
przynależność
ж. прыналежнасць, належнасць;
przynależność narodowa — нацыянальнасць;
przynależność klasowa — класавая прыналежнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
парты́йнасцьж.
1. Partéilichkeit f -; Partéinahme f -;
парты́йнасць маста́цтва Partéilichkeit der Kunst;
2. (належнасцьдапартыі) Partéizugehörigkeit f -, Partéimitgliedschaft f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Аско́лак. Рус.оско́лок, укр.оско́лок, оскі́лок ’тс’, славен.oskȃłek ’стрэмка’, чэш.oskolek з рускай мовы. Ст.-рус.осколъ ’скала’. Фасмер (3, 160) указвае на сувязь з щель, скала, колоть, г. зн. на належнасць да і.-е.*(s)kel‑/(s)kol‑; такую ж сувязь канстатуе і Аткупшчыкоў (Из истории, 114). Шанскі (КЭСРЯ, 315) удакладняе словаўтварэнне осколить ’ашчыпаць, абцясаць’ > оскол, ад якога памяншальнае осколок (формы осколить, оскол фіксуе Даль), прычым у осколить «корань той самы, што ў колоть» (КЭСРЯ), відавочна, осколить азначала ’абкалоць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́пыт ’патрабаванне на рабочую сілу, тавар, патрэба’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), укр.по́пит ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба; папулярнасць’, польск.popyt ’запатрабаванне (тавару, асобы), патрэба, папулярнасць’. Насуперак Банькоўскаму (2, 702), які лічыць польск.popyt калькай ням.Nachfrage ’тс’, можа разглядацца як самастойнае славянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння ад пытацца (гл.), як і шэраг падобных утварэнняў, параўн. пабо́р, пада́так, паку́пка, рус.побо́р, поку́пка, по́дать, польск.pobór, podatek, ст.-польск.pokup, popłat, podaz, чэш.poptávka, славац.poplatok ’плата, збор’, славен.poprašanje ’запрос, пытанне, апытванне’, poplača ’заробак’, popúst ’зніжка’, якім адпавядаюць рознапрыставачныя, у тым ліку беспрыставачныя формы з ням. мовы: Kauf ’пакупка’, Lohn ’заробак’, Befrage ’запрос’, Unterlass ’зніжка’ і інш. У першасным значэнні попыт, імаверна, азначала ’запытанне, распытванне пра належнасць тавару’.