Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нака́тнікм., спец. нака́тник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нака́тнік, ‑а, м.
Спец. Прылада ў гармаце, пры дапамозе якой ствол гарматы вяртаецца на месца пасля адкату яго пры выстрале. Спружынны накатнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нака́т ’дарога, вымашчаная бярвеннямі’ (Жд. 1), ’рад бярвенняў, якія накладваюцца на ўжо звязаны плыт’ (Нар. сл.), ’след ад колаў, воза’ (Бяльк.). Усё ад накаці́ць, наката́ць, гл. ката́ць у розных значэннях. Сюды ж нака́тнік ’тонкае бервяно’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗЯМЛЯ́НКА,
1) заглыбленая ў зямлю жылая пабудова, прамавугольная або круглая ў плане, з перакрыццем з жэрдак ці бярвён, засыпаных зямлёй. Адзін з самых старажытных і пашыраных відаў уцепленага жылля, вядомы з эпохі верхняга палеаліту.
Сцены З. рабілі з бярвён або плялі з галля і абмазвалі глінай. Унутры звычайна знаходзілася агнішча, уздоўж сцен — нары. У эпоху неаліту З. былі невялікіх памераў, у эпоху бронзы — вялікія з некалькімі памяшканнямі і агнішчам. У неаліце, жал. веку, раннім сярэдневякоўі (6—9 ст.) і ў эпоху Кіеўскай Русі на землях славян, у т. л. ў Беларусі, вядомы таксама паўзямлянкі — З. з драўляным зрубам, большая ч. якога ўзвышалася над зямлёй (гл.Жыллё). Як жылыя пабудовы З. і паўзямлянкі зберагліся ў комі, удмуртаў і інш. да 17—18 ст., у ітэльменаў і ніўхаў да 19 ст., у каракаў, кетаў, селькупаў да 20 ст., у паўночна-амер. індзейцаў (напр., навахаў) і эскімосаў да нашых дзён.
2) З. вайсковая — дрэваземляное збудаванне для размяшчэння асабовага складу войск і штабоў у палявых умовах. Будуюцца адна- або двухсхільнымі з перакрыццем з жэрдак (накату з бярвён), глінянай праслойкі і грунтавой абсыпкі, з выхаднымі тамбурамі ў тарцах. Маюць печ для абагрэву і абсталяванне для адпачынку. У Вял.Айч. вайну сав. войскі і партызаны выкарыстоўвалі З. з драўляным зрубам і перакрыццем з бярвён у 2—3 накаты. Карысталася З. і насельніцтва вёсак, спаленых акупантамі.