нака́тнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нака́тнік нака́тнікі
Р. нака́тніка нака́тнікаў
Д. нака́тніку нака́тнікам
В. нака́тнік нака́тнікі
Т. нака́тнікам нака́тнікамі
М. нака́тніку нака́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нака́тнік м., спец. нака́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нака́тнік, ‑а, м.

Спец. Прылада ў гармаце, пры дапамозе якой ствол гарматы вяртаецца на месца пасля адкату яго пры выстрале. Спружынны накатнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нака́т ’дарога, вымашчаная бярвеннямі’ (Жд. 1), ’рад бярвенняў, якія накладваюцца на ўжо звязаны плыт’ (Нар. сл.), ’след ад колаў, воза’ (Бяльк.). Усё ад накаці́ць, наката́ць, гл. ката́ць у розных значэннях. Сюды ж нака́тнік ’тонкае бервяно’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)