Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
накане́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Невялікі каўпачок, звычайна падобны на конус, які насаджваецца на канец чаго-н. або прымацоўваецца да канца чаго-н.
Аловак з наканечнікам.
Чахол шаблі з бліскучым наканечнікам.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
накане́чнікм. наконе́чник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накане́чнік, ‑а, м.
Невялікі, звычайна конусападобны прадмет, які насаджваецца на канец іншага прадмета. Наканечнік стралы. □ Гэта была крывая шабля ў чорным бліскучым чахле з залацістым наканечнікам.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАКАНЕ́ЧНІК,
1) частка ручной кідальнай зброі, якая мацавалася на канцы дрэўка дзіды, кап’я, стралы, суліцы і інш.Найб.стараж. вядомы з эпохі палеаліту, часцей трапляюцца на помніках эпох мезаліту, неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў і ў часы сярэднявечча. Рабілі з каменю, косці, дрэва, металу; мацавалі да зброі смалой, бярозавым варам і інш. Формы і памеры Н. залежалі ад таго, у які час іх выраблялі і да якой культуры яны належалі.
2) Элемент канструкцыі гал. часткі артыл. снарада, што павышае яго баявыя ўласцівасці. Адрозніваюць Н. балістычны і бранябойны.