Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
НАЙДА́,
возера ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 15 км на ПдУ ад г. Жыткавічы. Пл. 0,21 км², даўж. 580 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 1,7 км. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пясчаныя, разараныя, на Пн участкамі пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Дно выслана крэменязёмістым сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Праз возера пракладзены канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
найда
Том: 19, старонка: 51.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
На́йда ’знайдыш’ (Гарэц.), ’прайдзісвет’ (Жд. 1), ’нахабная, непаседлівая, назола’ (Бяльк.), ’гаваркая жанчына’ (ветк., Мат. Гом.), ’жанчына, якая любіць хадзіць па хатах’ (жлоб., Жыв. сл.), ’распусная жанчына’ (Яўс.), а таксама на́йдыш ’знайдыш’ (суфікс ‑ыш, гл. Карскі 2–3, 38). Усе экспрэсіўныя значэнні, відаць, на аснове першаснага ’знайдыш’, параўн. заўвагу Насовіча да слова найдыш — «употребл. как ругат. слово на возрастного» (Нас.). Ад найсці́ ’знайсці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Найда С. Ф. 3/591
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Найда-Бялеўскі канал 7/378
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДА́-БЯЛЁЎСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 33 км. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Бялёў, вусце за 5,5 км на ПнЗ ад в. Хлупін. Прытокі — меліярац. каналы, у т. л.Найда-Бялёўскі 1-ы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Страявая (канава), гл.Найда-Бялёўскі канал
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КОТ (Васіль Андрэевіч) (н. 23.2.1916, в.Найда Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Хабараўскае ваен.-паліт. вучылішча (1940). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну пагранічнік на Д. Усходзе. Інструктар палітаддзела стралк. дывізіі ст. лейтэнант К. вызначыўся 18.8.1945 у час дэсантнай аперацыі на Курыльскіх а-вах. Да 1963 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Найдзён ’знайдыш, пазашлюбнае дзіця’, ’падкідыш’ (Нас., ТС), найдзёна ’тс’ (пра дзяўчынку) (Нас., ТС), а таксама найдзёнок, найдзённік. Пры наяўнасці субстантываванага прыметніка найдзёны і словазлучэння найдзёнэ дзіця ’пазашлюбнае дзіця’ (ТС) лёгка ўявіць працэс утварэння назоўнікаў шляхам семантычнага згортвання. У выніку аналагічных працэсаў узніклі рус.найден, найдёна ’тс’, чэш.дыял.naj deny ’тс’, славен.najdenec, najdenik ’тс’, балг.Найден (імя ўласнае), найдено дете ’знайдыш’, што магчыма, дае падставы для рэканструкцыі прасл.*nai̯dьnъ, субстантываванага прыметніка, адносна семантыкі якога можна выказаць наступныя меркаванні: хутчэй за ўсё першаснае значэнне было ’знойдзены’, што мела засцерагальную функцыю ў адносінах да дзіцяці. Машынскі піша пра падаванне імені ’знайдыша’ ў Балгарыі (уласныя імёны Найден, Найда), што мае на мэце абмануць злыя сілы, якія не спрыяюць патомству пэўнай сям’і (Kultura, II, 1, 277). Гл. най ці, найціся.