надзьму́цца, -дзьму́ся, -дзьме́шся, -дзьме́цца; -дзьмёмся, -дзьмяце́ся, -дзьму́цца; -дзьмі́ся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім; нацягнуцца ад ветру.

Ветразь надзьмуўся.

2. Пра птушак: натапырыцца, падняўшы пер’е.

3. перан. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару (разм.).

4. перан. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд (разм.).

Надзьмуцца як мыш на крупы (разм.) — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

|| незак. надзіма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзьму́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надзьму́ся надзьмё́мся
2-я ас. надзьме́шся надзьмяце́ся
3-я ас. надзьме́цца надзьму́цца
Прошлы час
м. надзьму́ўся надзьму́ліся
ж. надзьму́лася
н. надзьму́лася
Загадны лад
2-я ас. надзьмі́ся надзьмі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час надзьму́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надзьму́цца сов.

1. (наполниться воздухом, газом) наду́ться;

2. (съёжиться, взъерошив перья — о птицах) нахо́хлиться;

3. перен., разг. (обидеться) наду́ться;

4. перен., разг. (заважничать) напы́житься, наду́ться;

н. як мыш на кру́пы — наду́ться как мышь на крупу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзьму́цца, ‑дзьмуся, ‑дзьмешся, ‑дзьмецца; ‑дзьмёмся, ‑дзьмяцеся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім. Мяч надзьмуўся. Камера надзьмулася. // Нацягнуцца ад ветру. [Сашава] кашуля надзьмулася, як парус. Сіўцоў. // Напоўніўшы паветрам рот, раздзьмуць шчокі. [Харытон] выбіў з глячка дно, надзьмуўся і затрубіў: — О-гого-о-о! Бажко.

2. Натапырыцца, падняўшы пер’е (пра птушак).

3. перан. Разм. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару. [Дзяўчына] надзьмулася, сказала рэзка, злосна: — Мне не да жартаў, таварыш. Дадзіёмаў. Сын пакрыўдзіўся, надзьмуўся, але пярэчыць не стаў. Даніленка. Славік, зразумеўшы, што .. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, думаючы, як бы ёй адпомсціць. Шамякін.

4. перан. Разм. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд. Апамятаўшыся ад спалоху, судовы выканаўца зноў важна надзьмуўся. Бажко. Зяневіч важна надзьмуўся, зрабіў сур’ёзную міну. Лужанін.

•••

Надзьмуцца як мыш на крупы — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзьмува́цца, надзьму́цца гл. надзімацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нахо́хлиться

1. надзьму́цца, натапы́рыцца;

2. перен. надзьму́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раздзьму́цца, -му́ся, -ме́шся, -ме́цца; -мёмся, -мяце́ся, -му́цца; -мі́ся; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, напоўніўшыся чым-н.; надзьмуцца.

Мяч раздзьмуўся.

2. Уздуцца, распухнуць.

Губа раздзьмулася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.

Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана.

А. акно.

Адвесіць губы (разм., неадабр.) — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

|| незак. адве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sulk [sʌlk] v. derog. ду́цца, наду́цца; надзьму́цца, sulk with smb. злава́ць на каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ufplustern

1.

vt натапы́рыць

2.

(sich) надзьму́цца, натапы́рыцца

перан. разм. надзьму́цца, ва́жнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)