надзе́йна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
надзе́йна надзе́йней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надзе́йна нареч. надёжно; см. надзе́йны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надёжно нареч.

1. надзе́йна; (верно) пэ́ўна;

2. (прочно) надзе́йна, мо́цна, трыва́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пэ́ўна.

1. прысл. Надзейна, безумоўна.

Пасяджэнне адбудзецца п.

2. пабочн. сл. Відаць, відавочна, мабыць.

Ён, п., сёння не прыедзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угрунтава́ны, -ая, -ае.

1. Зроблены надзейна, моцна.

У. падмурак.

2. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі, меркаваннямі.

У. довад.

|| наз. угрунтава́насць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

slowly [ˈsləʊli] adv. паво́льна, мару́дна

slowly but surely паво́льна, але́ надзе́йна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пераклінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Выбіўшы клін, заклінаваць што‑н. нанава, іначай, больш надзейна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bezpiecznie

бяспечна;

bezpiecznie schowany — надзейна схаваны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

getrulich adv

1) пра́вільна, дакла́дна

2) адда́на, надзе́йна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАСМІ́ЧНАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ, касмабачанне,

перадача і прыём адлюстравання і гукавога суправаджэння з борта касм. апарата, які знаходзіцца ў касм. прасторы або на паверхні інш. планеты. Сігналы ад бартавой апаратуры касм. станцыі прымаюцца наземнымі пунктамі радыёсувязі і перадаюцца на тэлецэнтр, адкуль рэтрансліруюцца па сетках тэлевізійнага вяшчання. Касм. тэлевізійная апаратура надзейна працуе ў шырокім дыяпазоне т-р, у касм. вакууме і вытрымлівае вял. мех. перагрузкі.

т. 8, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)