Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
папрактыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Практыкавацца некаторы час. [Ліля:] — Надзейка, .. прабач, але на сёння, бадай, хопіць. Папрактыкуйся яшчэ дома, без акампанементу.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падтанцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Суправаджаць якое‑н. дзеянне танцам, скокамі або рабіць танцавальныя рухі. Надзейка вальсіравала з Ленай і прыпынілася перад .. [Андрэем]. Падтанцоўваючы, заспявала.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамаршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Прайсці маршам, ваенным ці спартыўным крокам. Анечка, захопленая гульнёю, прамаршыравала вакол стала, за ёй Надзейка, бацька.Паслядовіч.
2. Маршыраваць некаторы час. Прамаршыраваць дзве гадзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«НАДЕ́ЖДА»,
літаратурна-мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны веснік. Выходзіць з 10.7.1989 у Мінску на бел. і рус. мовах 4 разы на год. Друкуе вершы і прозу чытачоў-інвалідаў, інтэрв’ю з цікавымі людзьмі, мед. і юрыд. кансультацыі, парады садаводам-агароднікам і інш. Мае рубрыкі: «Паэзія нашых сэрцаў», «Мая думка», «І боль, і слёзы, і надзеі...», «Спроба пяра», «Шукаю сябра», «Літаратурная вучоба» і інш. Пры рэдакцыі створаны дзіцячы клуб «Надзейка», літстудыя для пачынаючых літаратараў.
Сагнуцца ў дзве столкі, пад вуглом, дугой. // Сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што‑н., звесіцца. Надзейка перагнулася цераз падаконнік, уткнулася тварам у бэзавую [к]вецень.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
углыбіню́, прысл.
Тое, што і углыб (у 1 знач.). — Лётаеш, і ўсюды ты [Лёнька] навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду. Як гэта Ніскевіч казаў — адзін слізгае па паверхні, а другі расце ў глыбіню, — адчытвала хлопца Надзейка.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; заг. прашчабячы; зак., што і без дап.
1. Абазвацца шчабятаннем.
2.Разм. Вымавіць, сказаць голасам, падобным на шчабятанне. Надзейка, зазіраючы ў твар, прашчабятала: — Хадзем, я табе пакажу новенькую ванну, новенькую спальню, новенькі кабінет.Паслядовіч.
3. Шчабятаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычында́лы, ‑аў; адз.няма.
Разм. Жартаўлівая назва розных прылад, рэчаў аднаго якога‑н. прызначэння. Вінцук выкурыў люльку, выбіў попел, прачысціў дроцікам цыбук і схаваў свае курэцкія прычындалы ў кішэню.Чарнышэвіч.Надзейка адбірала ў .. [бацькі] скавараду і ўсе іншыя прычындалы .. і пачынала сама гаспадарыць.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРАВА́ЕВА (Тамара Георгіеўна) (3.6.1916, Казань, Татарстан — 25.2.1997),
артыстка балета. Засл.арг. Беларусі (1949). Скончыла балетную школу пры Пермскім т-ры оперы і балета (1933). Працавала ў т-рах оперы і балета Пермі, Ерэвана, Свярдлоўска. У 1946—58 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Яе творчую індывідуальнасць вылучалі строгая манера выканання, валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Надзейка («Князь-возера» В.Залатарова), Адэта—Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Ліза («Марная засцярога» П.Л.Гертэля), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра).