1.што. Даць, прыдаць чаму‑н. якую‑н. форму, выгляд, якасць, уласцівасць і пад. Надаць законную сілу дакументу. Надаць бляск падлозе. □ Высокай каронай ляглі .. [валасы] вакол галавы, падалі твару адбітак нейкай асаблівай жаночай велічнасці.Васілевіч.— Ну, чым не палескія рабінзоны?! — стараючыся надаць свайму голасу бадзёрасць, прамовіў Андрэй.Скрыпка.
2.што. Надзяліць каго‑н. чым‑н. (званнем, правам, паўнамоцтвамі і пад.). Надаць чын капітана. □ — Чаму невясёлы? — запытаў я. — Вам жа першаму ў рэспубліцы надалі годнасць народнага артыста!Рамановіч.// Даць назву чаму‑н. Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — Беларусь Надалі назву продкі нашы.Таўбін.
3.перан.; што. Аднесціся, паставіцца да чаго‑н. так ці іначай. Назаўтра Кулікоўскі не бачыў Будніка, аднак не надаў гэтаму значэння.Галавач.Маці нібы і не чула ці не надала ўвагі.. [Міхасёвым] словам.Сіўцоў.
4.што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што‑н. у кім‑, чым‑н. Надаць адвагі. Надаць сіл. □ Смелы тон слоў Закрэўскага і ўся яго вытрымка надалі фурманшчыку смеласць.Чорны.Сутычка з паліцыяй не спалохала рабочых, але абурыла і надала больш рашучасці.Шамякін.
5.безас. або ўспалучэннісасловамі «чорт», «чэрці» і пад., каму і зінф.Разм. Зрабіць што‑н. непатрэбнае, непажаданае, недарэчнае. [Дзед:] — Надалі чэрці Якушу звязацца з муляровай дачкой.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нада́ць
1. (выгляд, формуі г. д.) verléihen* vt, gében* vt;
нада́ць значэ́нне Bedéutung béimessen*;
нада́ць сі́лу Kraft verléihen*;
2. (званне, праваі г. д.) verléihen* vt, zúerkennen* vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нада́ннегл.надаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прафілява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што (спец.).
1.Надаць (надаваць) чаму-н. правільны профіль (у 2 знач.).
П. дарогу.
2.Надаць (надаваць) профіль (у 3 знач.), адпавядаць профілю (у 3 знач.).
|| наз.прафілява́нне, -я, н.іпрафілёўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыхарашы́ць ’зрабіць больш прыгожым, надаць прыгажэйшы выгляд’, прыхарашы́цца ’апрануцца прыгожа, хораша, лепш, чым раней, чым звычайна’; ’надаць сабе больш прыгожы выгляд’ (ТСБМ, Шпіл.), прихараше́нне ’ўбор, убранне, упрыгожванне’ (Шпіл.), прыхаро́шаны ’прыбраны’ (узд., Жд. 3). Да харошы, харашэць (гл.).