Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нада́рыцца, ‑рыцца, зак.
1.безас.зінф. Прыйсціся, выпасці каму‑н. І вось аднойчы, неяк скора пасля Айчыннай вайны, мне надарылася быць недалёка ад Лапаціч.Пальчэўскі.[Бацька:] — Пакуль не позна, трэба ваўчыцу неяк падкаравуліць, а там, можа, і вывадак надарыцца забраць...Масарэнка.// Здарыцца, дастацца на чыю‑н. долю. І ўжо трэба ж такому зноў надарыцца: апошні сын вымушаны апрануць на сябе шынель.Гроднеў.
2. Выдацца, выпасці. [Валя:] — Як толькі надарыцца вольная часінка — прыходзьце абавязкова. Я цяпер дома, і клопатаў у мяне мала. Пасядзіце ў садзе, адпачняце...Савіцкі.І вось надарыцца часамі Мароз над ўсімі маразамі.Колас.Ноч надарылася цёмная, без аніводнай зоркі на небе.Васілёнак.
3. Трапіцца, сустрэцца. Пакідаць карову нанач адну было рызыкоўна — мог надарыцца звер.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нада́рыцца
1. (дастацца) zúfallen*vi (s), zutéil wérden;
2. (аказацца) sein*vi;
нада́рылася ці́хая ноч die Nacht war sélten rúhig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Надары́цца ’выдацца, трапіцца’ (ТСБМ). Запазычана з польск.nadarzyć się ’тс’, пра што сведчыць адсутнасць слова ў народных гаворках, ізаляваны характар у лексіконе літаратурнай мовы (гл., аднак, зда́рыцца, якое па тых жа меркаваннях таксама можа быць аднесена да запазычання), а таксама месца націску ў слове.