ЦЭНТР ТЭХНІ́ЧНАЙ ТВО́РЧАСЦІ НАВУЧЭ́НЦАЎ рэспубліканскі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Засн. 10.11.1929 у Мінску як Цэнтр. дзіцячая тэхн. станцыя, з 1945 Дарожная станцыя юных тэхнікаў, з 1961 Цэнтр. станцыя юных тэхнікаў, з 1978 Рэсп. станцыя юных тэхнікаў, з 1991 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: метадычная (праграмна-метадычнае забеспячэнне, павышэнне кваліфікацыі педагогаў і інш.), вучэбна-выхаваўчая і масавая (гуртковая работа па тэхн. творчасці, выстаўкі, конкурсы, спаборніцтвы і інш.). Гуртковая праца з вучнямі арганізавана ў 30 лабараторыях, 130 гуртках па 41 кірунку тэхн. творчасці (радыёэлектроніка, інфарматыка, астраномія, фізіка і тэхналогія металаў, авія-, ракета-, суднамадэліраванне, картынг, радыёспорт, аўтатэхніка, лічбавая фатаграфія і інш.). Мае аддзелы: метадычнай і інфарм.-аналіт. работы, арганізац.-масавай работы і сац. ўзаемадзеяння, навук.-тэхн. творчасці і інфарм. тэхналогій, вытв.-тэхн. творчасці, спартыўна-тэхн., адм.-гасп. работы, а таксама спартыўна-тэхн. комплекс «Вікторыя» з дзіцячай турбазай.
К.І.Цыркун.
т. 17, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
навучэ́нец
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
навучэ́нец |
навучэ́нцы |
| Р. |
навучэ́нца |
навучэ́нцаў |
| Д. |
навучэ́нцу |
навучэ́нцам |
| В. |
навучэ́нца |
навучэ́нцаў |
| Т. |
навучэ́нцам |
навучэ́нцамі |
| М. |
навучэ́нцу |
навучэ́нцах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пратэсці́раваць сов. протести́ровать;
п. навучэ́нцаў — протести́ровать уча́щихся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
field trip [ˈfi:ldtrɪp] n.
1. экску́рсія навучэ́нцаў на прадпрые́мства, фе́рму і да т.п.
2. вытво́рчая пра́ктыка навучэ́нцаў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паспяхо́васць, -і, ж.
1. гл. паспяховы.
2. Ступень засваення вучнямі ведаў.
Павысіць п.
Высокая п. навучэнцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фо́рменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).
Форменнае верхняе адзенне ў матросаў, навучэнцаў тэхнічных вучылішчаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навучэ́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да навучэнца, навучэнцаў. Навучэнская моладзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
aptitude [ˈæptɪtju:d] n. (for) здо́льнасць; зда́тнасць; схі́льнасць;
an aptitude test праве́рка здо́льнасцей навучэ́нцаў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
вы́пуск, -у, мн. -і, -аў, м.
1. гл. выпусціць.
2. Група навучэнцаў, якія заканчваюць навучальную ўстанову адначасова.
Мінулагодні в.
3. Частка твора, выдадзеная асобна.
Раман у двух выпусках.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адмацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., каго-што.
1. Зняць з уліку адкуль-н. (афіц.).
2. Скасаваць прымацаванне.
А. навучэнцаў.
|| незак. адмацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адмацава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)