навуго́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. навуго́льнік навуго́льнікі
Р. навуго́льніка навуго́льнікаў
Д. навуго́льніку навуго́льнікам
В. навуго́льнік навуго́льнікі
Т. навуго́льнікам навуго́льнікамі
М. навуго́льніку навуго́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуго́льнік м. науго́льник, уго́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навугольнік (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Навугольнік

т. 11, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

навуго́льнік, ‑а, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка, звычайна металічная, якая служыць для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

3. Невялікая трохвугольная паліца, якая вешаецца ў куце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́нкель, ‑я, м.

Спец. Лінейка ў выглядзе прамавугольнага трохвугольніка для праверкі прамых вуглоў; навугольнік.

[Ням. Winkel — вугал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

науго́льник

1. (линейка в форме треугольника) навуго́льнік, -ка м.; (винкель) ві́нкель, -ля м.;

2. в др. знач. навуго́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ekierka

ж. навугольнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вуго́льнік, ‑а, м.

1. Тое, што і навугольнік.

2. Металічная накладка, якая змацоўвае або ўпрыгожвае вугал чаго‑н. (рамы, скрыні і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)