наво́кала
прыназоўнік
Крыніцы:
krapivabr2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
наво́кала.
1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).
Н. — поле ды лес.
2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наво́кала нареч., предлог, см. наво́кал
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наво́кала,
1. прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Выбліснула сонейка. І ўсё навокала ажыло і павесялела... Ігнаценка. Далёка ад мора наш горад, Навокала — поле ды лес. Прыходзька.
2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3, 4 знач.). Навокала агню стаяць і сядзяць людзі ў вайсковай адзежы. Колас. Як [цені], сіняватыя кругі Навокала вачэй ляглі, а вочы Як быццам просяць злітавацца ўсіх. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Навокал, таксама навакол, навокала, навакола (ТСБМ), нао́коло ’навокал, кругом’ (ТС), укр. ноколо, польск. naokoło, серб.-харв. нао̏коло, балг. нао́коло, мак. наоколу — з *naokolo, што ў сваю чаргу з прыназоўнікавага спалучэння з він. скл. o‑kolo, гл. вакол, параўн. наўкру́г ’тс’. Няправільна сцвярджаецца, што бел. наво́кала выконвае толькі прыслоўную функцыю (ESSJ SG, 2, 91), параўн. Навокала агню стаяць і сядзяць людзі… (Колас). Гл. таксама Шуба, Прыслоўе, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бе́злюдзь, ‑і, ж.
Разм. Адсутнасць людзей; бязлюддзе. Навокала безлюдзь і цьма, І толькі гігікаюць совы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вкруг
1. нареч., уст. наво́кал, наво́кала, навако́л, вако́л, наўко́ла, наўко́л, круго́м;
2. предлог с род. наво́кал, наво́кала, навако́л, вако́л, наўко́ла, наўко́л; круго́м (каго, чаго).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сцень, ‑ю, м.
Разм. Цень, прывід. Сцені набягалі лёгкаю хадою. Прабягалі — быццам спуджаны табун... Дубоўка. Як сцені, сіняватыя кругі Навокала вачэй ляглі. Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вокру́г
1. нареч. наво́кал, наво́кала, навако́л, вако́л, наўко́ла, наўко́л; круго́м;
2. предлог с род. наво́кал, наво́кала, навако́л, вако́л, наўко́ла, наўко́л; круго́м (каго, чаго);
◊
вокру́г да о́коло круго́м і наво́кал.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
о́коло
1. предлог с род. (возле) каля́, ля (каго, чаго); (вокруг) наво́кал, наво́кала, навако́л, вако́л, наўко́ла, наўко́л (каго, чаго);
о́коло ле́са каля́ (ля) ле́су;
о́коло воро́т каля́ (ля) варо́т;
2. предлог с род. (почти, приблизительно) каля́ (чаго);
о́коло пяти́ киломе́тров каля́ пяці́ кіламе́траў;
3. нареч., разг. наво́кал, навако́л, вако́л, наўко́ла, наўко́л;
живём мы одни́, о́коло никого́ нет жывём мы адны́, наво́кал ніко́га няма́;
◊
вокру́г да о́коло круго́м ды наво́кала.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)