наво́кал

1. прысл. Усюды, з усіх бакоў, кругом.

Агледзецца н.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для выражэння прасторавых адносін пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца пэўнае дзеянне ці размяшчаецца што-н.

Абысці н. саду.

Н. агню сядзелі людзі.

3. прыназ. з Р. Ужыв. для выражэння аб’ектных адносін: указвае на асобу, прадмет ці паняцце, якое з’яўляецца аб’ектам пэўнага працэсу або дзеяння.

Гутарка ідзе н. аднаго пытання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наво́кал,

1. прысл. Усюды, з усіх бакоў. Цішыня, спакой, сон панавалі навокал. Колас. Нада мною блакітны шацёр, А навокал — лясы і лясы. Астрэйка. // Кругом. З зямлі, хістаючыся, падняўся Цярэшка і агледзеўся навокал. Шчарбатаў.

2. прысл. Апісваючы круг, па кругу. [Віктар:] — Гэтак мы абыдзем навокал і зноў прыйдзем на стар[о]е месца. Маўр.

3. прыназ. з Р. Ужываецца для вырашэння прасторавых адносін пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца пэўнае дзеянне ці размяшчаецца што‑н. Навокал рыначнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы. Брыль. Знізу камень аброс мохам, жоўтая трава навокал яго была вільготная. Чорны.

4. прыназ. з Р. Ужываецца для выражэння аб’ектных адносін: указвае на асобу, прадмет ці паняцце, якое з’яўляецца аб’ектам пэўнага працэсу або дзеяння. Гутарка ўвесь час вялася навокал старшыні. □ Каля .. [калектывізацыі] згуртаваны ўсе думкі, пачуцці і разрахункі практычнага сялянскага розуму, навокал яе вядзецца самая дзейсная агітацыя. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́кал,

1. прысл ringsm, rngsumhr, ringsherm;

2. прыназ um (A), um… (A) herm;

наво́кал го́рада um die Stadt herm;

наво́кал нас rings um uns her

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

наво́кал и навако́л

1. нареч. вокру́г, круго́м, о́коло;

паглядзе́ць н. — посмотре́ть вокру́г (круго́м);

2. предл. с род. вокру́г, о́коло;

н. агню́ сядзе́лі лю́дзі — вокру́г (о́коло) огня́ сиде́ли лю́ди;

круго́м ды н. — вокру́г да о́коло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

Навокал, таксама навакол, навокала, навакола (ТСБМ), нао́колонавокал, кругом’ (ТС), укр. ноколо, польск. naokoło, серб.-харв. нао̏коло, балг. нао́коло, мак. наоколу — з *naokolo, што ў сваю чаргу з прыназоўнікавага спалучэння з він. скл. o‑kolo, гл. вакол, параўн. наўкру́г ’тс’. Няправільна сцвярджаецца, што бел. наво́кала выконвае толькі прыслоўную функцыю (ESSJ SG, 2, 91), параўн. Навокала агню стаяць і сядзяць людзі… (Колас). Гл. таксама Шуба, Прыслоўе, 160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навокал, навакол, вакол, вакола, вокала, укола, наўкол, кругом; укруг, наўкруг, наўкруга (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

навако́л.

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

навако́ла

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наўко́л, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наво́кала.

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).

Н. — поле ды лес.

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)