нава́лам, прысл.

1. Без парадку, кучай.

Ляжаць н.

2. Натоўпам, вялікай масай (разм.).

Лезці н.

3. У вялікай колькасці (разм.).

Грыбоў — н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́лам

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
нава́лам - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нава́лам нареч.

1. нава́лом, в нава́лку;

грузі́ць н. — грузи́ть нава́лом (в нава́лку);

2. прост. (много) нава́лом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нава́лам, прысл.

1. Без парадку, кучай. У куце навалам ляжалі вінтоўкі. Новікаў. Узбоч дарогі, што аднекуль з-за пакрыўленых, замшэлых хмызоў падступала да аэрадрома, навалам ляжала вялікае каменне. М. Стральцоў.

2. Разм. Натоўпам, вялікай масай. [На левым флангу] былі лепшыя падыходы для немцаў, дык яны лезлі на партызанскія пазіцыі навалам. Кулакоўскі.

3. Разм. У вялікай колькасці. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́лам прысл. nverpackt, hufenweise;

тава́р нава́лам камерц. lse Wre

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нава́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нава́л нава́лы
Р. нава́лу нава́лаў
Д. нава́лу нава́лам
В. нава́л нава́лы
Т. нава́лам нава́ламі
М. нава́ле нава́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нава́лом нареч.

1. нава́лам;

грузи́ть нава́лом грузі́ць нава́лам;

2. (много) прост. нава́лам, шмат.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАВА́ЛАЧНІК, балкер,

судна для перавозкі грузаў без тары — навалам або россыпам. Звычайна грузавыя прыстасаванні ў Н. адсутнічаюць, часам ён абсталёўваецца канвеерамі, каўшовымі элеватарамі, пнеўматычнымі разгрузчыкамі. Разлічаны на перавозку грузаў у трумах.

т. 11, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нава́л, ‑у, м.

Куча чаго‑н. наваленага. Праз якую пару месяцаў калочкі дарожніка глыбока схаваліся пад навалам зямлі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэллю ’абы-як, навалам’ (ушацк.). Форма творнага склону ст.-рус. рѣль ’перакладзіна; насціл з бярвенняў’. У аснове семантыкі, відавочна, ляжыць прыкмета паверхні маставога насцілу, які звычайна робіцца з неабчасаных бярвенняў і таму бывае няроўным, гарбатым, што асацыіруецца з рэчамі, якія ляжаць у беспарадку, навалам (БЛ, 11, 1977, 74–75). Гл. яшчэ арэлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)