наблі́зіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наблі́жу наблі́зім
2-я ас. наблі́зіш наблі́зіце
3-я ас. наблі́зіць наблі́зяць
Прошлы час
м. наблі́зіў наблі́зілі
ж. наблі́зіла
н. наблі́зіла
Загадны лад
2-я ас. наблі́зь наблі́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час наблі́зіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наблі́зіць, -бліжу, -блізіш, -блізіць; -бліжаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах.

2. перан., што. Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго-, чаго-н.

Н. ідэі да рэчаіснасці.

3. што. Зрабіць больш блізкім па часе.

Н. перамогу над ворагам.

4. каго. Спрыяць больш блізкім адносінам з кім-, чым-н.

5. каго-што. Зрабіць падобным, блізкім да каго-, чаго-н.

Н. пераклад да арыгінала.

|| незак. набліжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. набліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наблі́зіць сов., в разн. знач. прибли́зить;

н. тэ́рміны выкана́ння рабо́т — прибли́зить сро́ки выполне́ния рабо́т;

н. да сусве́тных станда́ртаў — прибли́зить к мировы́м станда́ртам

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наблі́зіць, ‑бліжу, ‑блізіш, ‑блізіць; зак.

1. каго-што. Прысунуць блізка да каго‑, чаго‑н. [Палагея] наблізіла твар да самай шыбы. Шамякін. // Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах, змясціць блізка або бліжэй да чаго‑н. Наблізіць вытворчасць да крыніц сыравіны. □ [Грушэўскі:] — Горад трэба наблізіць больш да прыроды. Мурашка.

2. перан., што. Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго‑, чаго‑н. Уся работа з’езда [пісьменнікаў Беларусі] была прасякнута імкненнем наблізіць літаратуру да надзённых задач сучаснасці. Гіст. бел. сав. літ.

3. што. Зрабіць больш блізкім па часу, паскорыць надыход чаго‑н. Сваімі баявымі справамі партызаны і падпольшчыкі намнога наблізілі час вызвалення Беларусі. «Маладосць».

4. каго. Дапусціць да больш блізкіх адносін з кім‑, чым‑н. Здарэнне з Максімам не аддаліла ад яго Веру, а наадварот, наблізіла. Машара.

5. каго-што. Зрабіць падобным на каго‑, што‑н., блізкім да каго‑, чаго‑н. Наблізіць пераклад да арыгінала. □ Каб наблізіць сваю ролю да ролі прамоўцы на сходзе, Пракоп кашлянуў, устаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наблі́зіць

1. näher rücken, näher brngen*, (n)nähern vt;

2. (паскорыць) beschlunigen vt;

3. (схіліць) hernziehen* vt; für sich gewnnen*;

наблі́зіць да сябе́ in sinen Kreis zehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прибли́зить сов., в разн. знач. прыблі́зіць, наблі́зіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набліжа́ць несов., в разн. знач. приближа́ть; см. наблі́зіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набліжа́ць гл. наблізіць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

набліжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наблізіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przybliżyć

зак. наблізіць, прыблізіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)