Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Міхнавічы (в.) 1/216; 5/263; 6/540 (к.); 7/270
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХНАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць; чыг. станцыя (Кацуры) на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 21 км на З ад г. Калінкавічы, 143 км ад Гомеля. 496 ж., 216 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙШЫК (Мікалай Васілевіч) (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944),
удзельнік партыз. руху у Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З пач. вайны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в.Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯГРЭ́Й (Віктар Якаўлевіч) (н. 3.7.1948, в.Міхнавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне транспарту. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1971). З 1974 у Бел. ун-це транспарту (з 1997 прарэктар). Навук. працы па прагназаванні трансп. патокаў, узаемадзеянні і комплексным развіцці розных відаў транспарту, бяспецы трансп.сістэм. Пад кіраўніцтвам Н. выкананы даследаванні па ўдасканаленні схем сартавальных станцый і чыг. вузлоў Бел. чыгункі.
Тв.:
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з М.У.Праўдзіным);
Прогнозирование грузовых потоков. М., 1987 (разам з М.Л.Дыканюком, М.У.Праўдзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯШЧО́Ў (Аляксей Яўхімавіч) (25.2.1905, в.Міхнавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.12.1968),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), ген.-м. (1943). Да чэрв. 1941 на гасп. рабоце, у ліп.—вер.чл. Пінскага падп. абкома КП(б)Б. З вер. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Пінскай вобл., 1-ы сакратар Пінскага падп. абкома КП(б)Б, в.а. камандзіра Пінскага партыз. злучэння. З 1944 1-ы сакратар Пінскага і Полацкага абкомаў і гаркомаў КП(б)Б. У 1948—53 Старшыня Савета Міністраў БССР. Чл.ЦККПБ у 1948—53. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—55, Вярх. Савета СССР у 1946—54.