мі́нус

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́нус мі́нусы
Р. мі́нуса мі́нусаў
Д. мі́нусу мі́нусам
В. мі́нус мі́нусы
Т. мі́нусам мі́нусамі
М. мі́нусе мі́нусах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у выглядзе гарызантальнай рыскі (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.

2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.

Пяць м. тры.

3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.

Сёння м. пяць.

4. перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).

Праект мае шмат мінусаў.

|| прым. мі́нусавы, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).

Мінусавая тэмпература.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́нус м., мат., перен. ми́нус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́нус, ‑а, м.

1. У матэматыцы — знак у выглядзе гарызантальнай рыскі ( − ) для абазначэння аднімання або лічбы, меншай за нуль; проціл. плюс.

2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай. Сем мінус тры раўняецца чатыром.

3. Адмоўная велічыня. Мінус на мінус дае плюс. // Гарызантальная рыска пры школьных адзнаках, якая паказвае зніжэнне адзнакі. Чатыры з мінусам.

4. перан. Разм. Недахоп, адмоўны бок. У адзін міг я ўзважыў усе мінусы і плюсы. Тут жа выявіў яшчэ адзін мінус: я быў ранены. Шамякін.

[Ад лац. minus — менш.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́нус м

1. матэм Mnus n -, -; Mnuszeichen n -s, - (знак);

мі́нус на мі́нус дае плюс Mnus mal Mnus ergbt Plus;

2. (пры вылічэнні) mnus; wniger;

сем мі́нус два seben mnus zwei, seben wniger zwei;

3. перан разм (недахоп) Mngel m -s, Mängel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мі́нус ’знак аднімання ад лічбы’, ’недахоп, адмоўны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. минусъмінус’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. minus, якое з лац. minus ’менш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Магчыма і другое запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́нус

(лац. minus = менш)

1) знак адымання або адмоўнай велічыні ў выглядзе гарызантальнай рыскі;

2) перан. пра што-н. дрэннае, адмоўнае (напр. мінусы ў рабоце).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

ми́нус мат., перен. мі́нус, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

minus3 [ˈmaɪnəs] prep. мі́нус, без;

$100 minus taxes 100 до́лараў мі́нус пада́ткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

less3 [les] prep. без, мі́нус;

He got $5,000 less tax. Ён атрымаў 5 тысяч долараў мінус падатак.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)