мястэ́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (уст.).

Пасёлак гарадскога тыпу.

М.

Любча.

|| прым. местачко́вы, -ая, -ае.

М. жыхар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мястэ́чка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Мястэ́чка
Р. Мястэ́чка
Д. Мястэ́чку
В. Мястэ́чка
Т. Мястэ́чкам
М. Мястэ́чку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мястэ́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мястэ́чка мястэ́чкі
Р. мястэ́чка мястэ́чак
Д. мястэ́чку мястэ́чкам
В. мястэ́чка мястэ́чкі
Т. мястэ́чкам мястэ́чкамі
М. мястэ́чку мястэ́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мястэ́чка ср., уст. (посёлок городского типа) месте́чко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мястэ́чка, ‑а; Р мн. ‑чак; н.

Уст. Вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада; пасёлак гарадскога тыпу. З высокага берага, па якім стаіць наша мястэчка, відаць было ўсё залітае вадой наваколле. Ермаловіч. Аляксей адразу ўспомніў невялікае мястэчка. Асабліва выразна чамусьці прыгадалася брукаваная плошча з новым будынкам.. школы і паўразбураным касцёлам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мястэчка

т. 11, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мястэ́чка ж kline Stadt; Schtetl n -s, -s; (пасёлак) Mrktflecken m, Flcken m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мястэ́чка

(польск. miasteczko)

уст. вялікае сяло з некаторымі прыкметамі горада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Мястэчка, мясце́чка ’пасёлак гарадскога тыпу’, ’цэнтральная частка сяла’, ’сяло з некаторымі прыкметамі горада’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел. мястечко (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miasteczko (Кохман, Kontakty, 86; Булыка, Запазыч., 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мястэ́чка

1. Населены пункт паўгарадскога тыпу (БРС). Тое ж мясце́чка (Ветк., Навагр., Слаўг., Хоц. Бяльк.).

2. Рынак (Нас.). Тое ж мясце́чка (Нас.), торг (Бых., Маг., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)