◎ Мяню́шкі, мянушкі ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenium alternifolium L.’ (гродз., віц., Кіс.). Да мінушкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяну́шка ’назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі’, брэсц. мэню́шка ’назва жывёлы’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. Брэс.), мяню́шка ’тс’ (навагр., Сл. ПЗБ), мяню́шкі (слуц., Мал.). Беларускае. Утворана накшталт польск. mianowisko, mianówka. Да імя (гл.). Гл. таксама Карскі, 1, 232.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міну́шкі 1 ’мінушкі звычайныя, Chrysosplenum alternifolium L.’ брэсц. лянушкі, мінушкі, віц. мянушкі, гродз. мянюшкі ’тс’ (Кіс.). Да міну́ць (гл.). Матывацыя: хвароба (жаўтуха, кашаль, мочаспусканне) мінала, праходзіла пасля лячэння яе гэтай раслінай. Параўн. бел. грыжавая трава, пухлінавая трава, залацянка. Аб іншых назвах гэтай расліны гл. Лучыц-Федарэц, БЛ, 14, 68–69. Сюды ж пін. мяну́шка ’селязёнка’ (Сл. Брэс.).
Міну́шкі 2 ’свінакроп звычайны, Spergula vulgaris Boen.’ (мін., Кіс., Інстр. II). Няясна. Відаць, у выніку пераносу з міну́шкі 1. Матывацыя (?).
Міну́шкі 3 ’раллявая канюшына, Trifolium arvense L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі міну́шкі 1 і каманіца 1 (каманічнік, польск. komonicznik ’канюшына з жоўтымі кветкамі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)