му́чальнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. му́чальнік му́чальнікі
Р. му́чальніка му́чальнікаў
Д. му́чальніку му́чальнікам
В. му́чальніка му́чальнікаў
Т. му́чальнікам му́чальнікамі
М. му́чальніку му́чальніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Му́чанік ’той, хто перанёс ці пераносіць якія-небудзь мукі’ (ТСБМ, Др.-Падб.), му́чальнік, му́чань ’тс’ (Гарэц., Яруш., Шат., Др.-Падб.). Да му́чыць < му́ка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муча́н ’талакнянка звычайная, Arctostaphylos Adans uva-ursi Spreng.’ (мін., Кіс.; Жд. 1, Шат., Касп., мін., Сл. ПЗБ), барыс. муча́рнік, мыча́рнік, ганц., мін., гродз. му́ча́льні́к, мучэльнік, муча́нік, муча́ннік (Сл. ПЗБ), мучы́ннік, муча́ннік, муча́нніца, мучані́чнік, му́чэнік, чачэр. мачані́шнік ’тс’ (мін., маг., Кіс.; ТС, Жыв. сл.), жытк. му́чанік ’зараснік талакнянкі’ (Яшк.). Да мука́ (гл.). Матывацыя: плады расліны маюць васкавы налёт. Аналагічна назва талакнянка < талакно ’аўсяная мука’ (Махэк, Jména, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)