му́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Ласкавая назва кошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. му́рка му́ркі
Р. му́ркі му́рак
Д. му́рцы му́ркам
В. му́рку му́рак
Т. му́ркай
му́ркаю
му́ркамі
М. му́рцы му́рках

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

му́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Ласкавая назва кошкі. Цыля трымала ў хаце цэлы каціны гадавальнік — аж шэсць, самай рознай масці мурак. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́ркаць, му́ркнуты, мурну́ць, муркота́ць ’ціха вурчаць, утвараючы гукі «мур-мур» (пра ката)’, ’мармытаць, бурчаць, гаварыць сабе пад нос’ (ТСБМ, Выг. дыс., ТС; З нар. сл., ігн., шальч., Сл. ПЗБ), ’паціху падаваць голас’ (ТС). Укр. му́ркати, му́ркнути, муркота́ти ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti, murkúoti, murksóti ’мурлыкаць’, ’сядзець прыжмурыўшыся’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 85). Сюды ж пін. му́рка ’мянушка сабакі’ (КЭС). Спрошчана як гукапераймальнае тлумачыць паходжанне Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 72, 79). Гэтак жа і аўтары ЕСУМ (4, 538).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)