мудраге́льства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мудраге́льства мудраге́льствы
Р. мудраге́льства мудраге́льстваў
Д. мудраге́льству мудраге́льствам
В. мудраге́льства мудраге́льствы
Т. мудраге́льствам мудраге́льствамі
М. мудраге́льстве мудраге́льствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мудраге́льства ср., разг. му́дрствование, у́мствование

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мудраге́льства, ‑а, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мудрагеліць. // Што‑н. мудрагельнае, вельмі замыславатае. Навошта ўскладняць фразы, падаючы ім канцылярскае і бюракратычнае мудрагельства? Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МУДРАГЕ́ЛЬСТВА, мудрагелістая мова,

пазбаўленая сэнсавага значэння мова, у якой адносіны паміж тым, што абазначае, і тым, што абазначаецца, або не існуюць, або ўстанаўліваюцца адвольна і кожны раз нанава. Трапляецца ў стараж. магічных тэкстах, фальклоры (заклінанні, дражнілкі), у штодзённай мове (у экспрэсіўнай функцыі).

У рус. футурыстаў (тэрмін «М.» прапанаваў В.​Хлебнікаў) — эксперым. паэт. мова, якая будуецца на гукаперайманнях, адвольных гукаспалучэннях і алагічных словапераўтварэннях. У лінгвістаў і паэтаў, якія групаваліся вакол час. «ЛЕФ», праблема М. была звязана з дэклараваннем «лінгвістычнай тэхналогіі», свядомай «пераробкі» літ. мовы. Для футурыстаў М было своеасаблівай лабараторнай работай па выяўленні выразных магчымасцей слова. Пэўны водгук тэорыя футурыстаў знайшла ў бел. л-ры. У асобных творах 1920-х г. прагучала думка пра неабходнасць аднаўлення мовы бел. паэзіі з арыентацыяй на М. Тэрмін «М.» часта ўжываецца для абазначэння незмястоўнага эксперыментатарства. Мудрагелістасць выказвання можа быць сінонімам вобразнай ускладненасці.

т. 11, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мудраге́льства н. Spítzfindigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мудраге́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., над чым і без дап. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

|| зак. змудраге́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| наз. мудраге́льства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́умь ж., разг. мудраге́льства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сілагі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. У фармальнай логіцы — вучэнне аб сілагізмах.

2. перан. Беспрадметныя агульныя разважанні, пустое мудрагельства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́дрствование разг. мудрава́нне, -ння ср., мудраге́льства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́мствование разг. мудрава́нне, -ння ср., мудраге́льства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)